Традыцыйны строй / Вілейскі строй
Вілейскі строй
Строй бытаваў у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя на Панямонні і яе памежжы з Цэнтральнай Беларуссю, у межах цяперашніх Вілейскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці і часткова Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў Гродзенскай вобласці. Строй сціпла ўпрыгожаны арнаментам, мае стрыманыя колеры, на выгляд строю паўплываў гарадскі касцюм
Святочны строй замужняй жанчыны
Кашу́ля
Палатняная кашуля з паліка́мі.
Варатнік-стойка, манжэты рукавоў упрыгожаны
вышыўкай расліннага арнаменту ў тэхніцы крыжа.
Андара́к (спадніца)
Палатно выраблена ў тэхніцы трохнітовага аднаўточнага ткацтва
з пераборам “пупла́мі” у буйнарапортную клетку.
Андарак пашыты з трох полак у пышную зборку на поясе,
падо́л (ніз) спадніцы абшыты палоскай аксаміту кантраснага колеру.
Фарту́х
Пашыты з адной полкі саматканага палатна.
Упрыгожаны на ніжняй частцы бардзюрам вышыўкі
расліннага арнаменту ў тэхніцы крыжа.
Гарсэ́т (безрукаўка)
Паўшарсцяное палатно цёмнага колеру выраблена ў тэхніцы
двухнітовага аднаўточнага перапляцення. Крой прыталены, з ба́скай.
Гузікі зашпільваюцца на петлі з матузка.
Капту́р
Пашыты з крамнай тканіны. Край налобнай часткі
і вушак аблямаваны бейкай.
На вушках –
нашыўкі тасёмак пазуме́нту, дробныя густыя зморшчыны.
Да вузкай часткі вушак прымацаваныя стужкі.
Ху́стка
Шаўковая крамная
Па́церкі з бісеру
Бо́цікі
Скураны абутак чорнага колеру на шнуроўцы
Паказаны святочны строй замужняй жанчыны ўключае палатняную кашулю з паліка́мі і каўняром-стойкай. Манжэты рукавоў упрыгожаны вышытым у тэхніцы крыжа арнаментам. На кашулю апранаўся гарсэт цёмных колераў, які таксама мае назву «безрукаўка». Гарсэт выраблены з паўшарсцянога палатна ў тэхніцы двухнітовага аднаўточнага перапляцення, мае прыталены крой, з баскай. Гузікі гарсэта зашпільваюцца на петлі матузка. Спераду белы фартух, пашыты з адной полкі саматканага палатна і ўпрыгожаны ў ніжняй частцы бардзюрам вышыўкі расліннага арнаменту ў тэхніцы крыжа. Строй мае андарак (спадніцу) сіняга колеру, які пашыты з трох полак у пышную зборку на поясе. Палатно андарака выраблена ў тэхніцы трохнітовага аднаўточнага ткацтва з пераборам «пупла́мі» ў буйнарапортную клетку. Падол (ніз) спадніцы абшыты палоскай аксаміту кантраснага колеру. На галаве насілі каптур, пашыты з крамнай тканіны цёмнага колеру. Край налобнай часткі і вушак каптура аблямаваны бейкай, вушкі ўпрыгожаны нашыўкамі тасёмак пазуме́нту, да вузкай часткі вушак прымацаваны стужкі. Паверх каптура шаўковая крамная хустка бураковага колеру. Шыя ўпрыгожана пацеркамі з бісеру. На нагах чорныя скураныя боцікі на шнуроўцы.
Матэрыял створаны пра ўдзеле аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»,