Падтрымаць праект “ТРАДЫЦЫЯ”

З Вашай дапамогай мы захоўваем беларускую традыцыйную культуру

У дадзены момант кампанія працуе над:
– цыклам відэаролікаў пра беларускія абрады і традыцыі “Кола беларускіх абрадаў”;
– укладаннем нотных спеўнікаў для самастойнага вывучэння песень і спеваў;
– відэаэнцыклапедыяй “Традыцыйны строй” беларускіх нацыянальных касцюмаў.

Бягучыя зборы

Выданне альбомаў аўтэнтычных беларускіх калектываў

Сёння ў Беларусі засталіся ўнікальныя носьбіты беларускай традыцыйнай культуры, спевакі і спявачкі, таленавітыя музыкі, з якімі мы знаёміліся і запісавалі падчас экспедыцый 2014 – 2020 гг.

Гэтыя калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі яшчэ захоўваюць сваю аўтэнтычнасць і самабытнасць, але ж з кожным годам такіх людзей становіцца ўсё менш.

Мы з камандай Tradycyja вырашылі зрабіць важны падарунак для ўдзельнікаў гэтых гуртоў і для ўсіх нас: выдаць шэсць унікальных альбомаў аўтэнтычнай музыкі і зрабіць дасяжнымi на вядомых інтэрнэт-пляцоўках.

Tradycyja