Скрыпка

Струнны смычковы музычны інструмент высокага рэгістра. Скрыпка мае старажытныя карані, але звыклы для нас выгляд атрымала ў XVI ст. у Італіі.

Для вырабу скрыпкі выкарыстоўваюць елку, явар, бук, ясень, граб, альшыну. Струны вырабляюць з авечых кішак, срэбнага або меднага дроту, сталі, нейлону або іншых сінтэтычных матэрыялаў.
Гук здабываецца трэннем смычка па струнах, а прыцісканне пальцамі левай рукі струны да падструнніцы скрыпак змяняе вышыню гуку.

Скрыпка выконвае меладычную функцыю; калі ў капэлі двое скрыпачоў, то другая скрыпка выконвае структурна-гарманічную ролю.

У беларускай традыцыйнай музыцы скрыпка займае вельмі важнае месца і звычайна выкарыстоўваецца ў спалучэнні з рознымі інструментамі: басэтляй, бубнам ці барабанам, цымбаламі, гармонікам.

Tradycyja