Цымбалы

Струнны ўдарны музычны інструмент, які мае драўляны трапецападобны корпус з нацягнутымі ўздоўж струнамі.
У беларускіх літаратурных крыніцах пра цымбалы ўпершыню згадваецца ў XVI ст.
Для вырабу корпуса і падставак выкарыстоўваюць елку, граб. Палачкі вырабляюць з вішні, клёну.
Граюць на цымбалах, удараючы палачкамі па адкрытых струнах, трымаючы інструмент на каленях або падвешваючы за рамяні на шыю.
Лічылася, што ў цымбалаў дзве душы – мужчынская і жаночая, па адной пад кожным конікам (басовым і галасавым адпаведна).

У народнай практыцы цымбалы – гэта пераважна ансамблевы інструмент, які спалучаецца са скрыпкай, гармонікам, кларнетам і бубнам у розных канфігурацыях.

У Беларусі існуюць два віды цымбалаў: традыцыйныя (народныя) і канцэртна-акадэмічныя. Яны адрозніваюцца канструкцыяй, памерамі, строем, спосабам ігры і трыманнем.
Заснавальнікам беларускай прафесійнай цымбальнай школы з’яўляецца Іосіф Жыновіч.

Tradycyja