"Калядкі без аглядкі" ў Любані (22 студзеня 2022 г.)
Унікальны паказ народнага адзення Любаншчыны, песні і танцы ад фальклорных калектываў, сустрэча з легендарным даследчыкам і папулярызатарам беларускай культуры Сяргеем Выскваркай і г.д.
Падзея адбываецца ў межах фэста народнай творчасці “Калядкі без аглядкі” ў г. Любань.
Святочная прэзентацыя ў Мінску (5 лютага 2022 г.)
Унікальная лекцыя пра зімовае адзенне ад Аляксандры Мятлеўскай і Аляксея Друпава. Прэм’ера новых выпускаў праекта Выступ гурта “Ліцьвіны” ды танцы з “Капэлай Алёны Мялешкі”.
Калядныя спеўкі ў Палескай глушы (17 снежня 2022 г.)
Святочная прэзентацыя праекта ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна. Традыцыйныя спевы, унікальны абрад “Застрыг маладых” і “Завіванне наміткі”.