ПРА НАС

Культурніцкая кампанiя «Традыцыя» займаецца развіццём, папулярызацыяй беларускай традыцыйнай культуры і пашырэннем ведаў пра яе.

Наша мэта — распаўсюджванне традыцыйнай культуры, узмацненне цікаўнасці да яе сярод беларусаў па ўсім свеце і захаванне культурнай спадчыны.

Мы займаемся выпускам дыскаў, выданнем кніг, арганізацыяй канцэртаў і фестываляў з удзелам аўтэнтычных творцаў, правядзеннем майстар-класаў, спеўных і танцавальных сходаў, этнаграфічных экспедыцый.

Падтрымліваем спевакоў і аўтэнтычныя беларускія гурты. За час існавання кампанii было арганізавана больш за 200 імпрэз, майстар-класаў і трэнінгаў і некалькі фестываляў, выдадзена 8 дыскаў з беларускай традыцыйнай музыкай, два спеўнікі беларускіх народных песень, метадычны дапаможнік па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры.

У дадзены момант кампанія працуе над:
– відэаролікамі пра беларускія абрады і традыцыі “Кола беларускіх абрадаў”;
– укладаннем нотных спеўнікаў для самастойнага вывучэння песень і спеваў;
–  відэаэнцыклапедыяй “Традыцыйны строй” беларускіх нацыянальных касцюмаў;
– выданнем папяровага каталога “Традыцыйны строй”;
– выданнем музычных альбомаў аўтэнтычных беларускіх калектываў на  папулярных музычных інтэрнэт-пляцоўках.

 

Tradycyja