Навіны

У межах Festiwal Wszystkie Mazurki Świata прэзентацыя нашых відэа праекта “Традыцыйныя беларускія музычныя інструменты”🎻 👏🏻Wirtualna encyklopedia Białoruskich instrumentów tradycyjnych

5

Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча - збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці - арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне : ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. 💥У кнізе можна знайсці ўнікальныя факсімільныя выданні 4 спеўнікаў Грыневіча з нотамі і тэкстамі. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А.Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.

21
1 Comments

Альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года : ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі” 📕Цяпер можна замовіць з дастаўкаў па ўсім свеце: https://forms.gle/kcT1V53Vsyin9UHi6 Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года, якая была арганізавана сумесна Інбелкультам і Галоўархівам. Сабраныя ёю экспанаты былі прадстаўлены ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставы ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар. У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна. Акрамя таго, прадстаўлены біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі М. Мялешкі, А. Шлюбскага, М. Азбукіна і Л. Дашкевіча і агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фалькларыстаў ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. Выданне падрыхтавана пераважна на матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і па публікацыях у тагачасным перыядычным друку. Кніга падрыхтавана да 100-годдзя правядзення экспедыцыі. Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай. Аўтары: Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка. Мінск, Беларуская навука, 2023 год, 216 старонак, цвёрды пераплёт.

12
2 Comments

🎉Выйшла ўнікальная кніга - “Беларускі Дзіцячы Сьпеўнік” Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабрынах вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг.у розных кутках Беларусі. У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі - песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі. Сёння - амаль сто гадоў пасля першага выдання - зборнік атрымаў дрогое жыццё. Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску. Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна. 📔Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце (спасылка ў каментарах), а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску. У бліжэйшым часе плануюцца прэзентацыі “Дзіцячага сьпеўніка” у розных гарадах. 📆7 красавіка ўсіх дзяцей і дарослых запрашаем у Познань Дзіцячы Спеўны сход і прэзентацыя "Дзіцячага сьпеўніка" у Познані

34
1 Comments

❤️ Мы вельмі рады, што ёсць запатрабаванасць і падтрымка нашай дзейнасці! Разам мы створым яшчэ больш цікавага і ўнікальнага кантэнту. Дзякуй што з намі! (інфармацыю пра тое, як падтрымаць нашыя бягучыя праекты, можна знайсці ў каментарах)👇

24
2 Comments

😃 Ці паглядзелі вы ўсе серыі нашага новага праекта пра беларускія традыцыйныя музычныя інструменты? Усе фільмы знойдзеце на 🔻Youtube-канале TRADYCYJA🔻 ▫️СКРЫПКА / Fiddle ▫️ДУДКА / Pipe ▫️БУБЕН / Tambourine ▫️КОЛАВАЯ ЛІРА / Hurdy-Gurdy ▫️БАСЭТЛЯ / Basetlia ▫️ДУДА / Bagpipes ▫️ЦЫМБАЛЫ / Cymbalo Belarusian Folk Musical Instruments

27
7 Comments

✨Заходзьце на YouTube-канал этнографа Ірыны Мазюк. Там можна знайсьці шмат цікавага: відэа з экспедыцый, унікальныя спевы і найгрышы з Палесся. 📊Медыятэка дапаўняецца, таму падпісвайцеся і сачыце за навінамі.✨

61
1 Comments

✨БУБЕН ✨ Ударны музычны інструмент, быў вядомы ў каменным веку ўсім плямёнам, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, без яго не абыходзілася ні адна важная падзея. У 1954 годзе пры раскопках дзядзінца ў Ваўкавыску была знойдзена касцяная фігурка музыканта-бубніста(барабаншчыка) XI-XIIст. 🎬 Глядзіце чарговае відэа Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў. Belarusian Folk Musical Instruments – Buben (Tambourine)

38
1 Comments

Гэты музычны інструмент у беларускай культуры выступае як сімвал паэтычнай душы народа і вядомы на нашых землях яшчэ з першай паловы II тысячагоддзя да н.э. 🪈ДУДКА 🪈дудачка 🪈свісцёл 🎥 Глядзіце новую серыю ад праекта "Традыцыйныя музычныя інструменты - Belarusian Folk Musical Instruments" (спасылка ў каментарах)

21
1 Comments

Прэм'ера новага праекта "Традыцыйныя музычныя інструменты - Belarusian Folk Musical Instruments 🎻 Першы інструмент з якім пазнаёмімся - гэта СКРЫПКА Відэа па спасылцы ў каментарах 📍У беларускай традыцыйнай музыцы скрыпка займае важнае месца і звычайна выкарыстоўваецца ў спалучэнні з рознымі інструментамі: басэтляй, бубнам ці барабанам, цымбаламі, гармонікам.

21
3 Comments

Распачаўся новы збор на падрыхтоўку і выданне чарговага спеўніка традыцыйных беларускіх песень. Гэтым разам рыхтуецца спеўнік "Мужчынскія песні" 🎁Кожны спонсар атрымае спеўнік ў падарунак. Як падтрымаць і знайсці больш інфармацыі можна па спасылцы: https://zrzutka.pl/3ggn8s 📖 Мужчынская спеўная традыцыя - адна з найцікавейшых з'яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні.

22

“Вясковыя дзяўчыны”, в.Цітава, Пухавіцкі р-н (1923 год) Аўтар: Леў Дашкевіч 📸 Village girls. Puchavichy District, Belarus (1923) Photo by Leu Dashkievich

30
1 Comments

Клецкая раённая газета. ❤️ Вельмі прыемна бачыць на першых старонках праект "Традыцыйны строй" Традыцыйны строй - Belarusian traditional costume Адно з апошніх відэа пра "Марачанскі строй" на відэа па спасылцы ў каментарах 👇

25
1 Comments

🎻🪈🥁Ужо хутка прэм'ера на нашым Youtube-канале відэа новага праекта “Традыцыйныя музычныя інструменты - Belarusian Folk Musical Instruments" Гэта віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў, дзе можна пабачыць, пачуць і больш дэталёва пазнаёміцца з самымі яскравымі і ўнікальнымі прыкладамі музычных інструментаў Беларусі.

35
1 Comments

📀 Рыхтуем чарговае выданне, новы альбом унікальнага беларускага фальклору з запісаў нашых экспедыцый 2014-2019гг. Будзем удзячныя за падтрымку і распаўсюд інфармацыі🔻 https://zrzutka.pl/5mz4p8 Па ліку гэта будзе ўжо 11 альбом🎧Паслухаць усе папярэднія выданні можна па спасылцы ў каментарах.

19
1 Comments
Tradycyja