Ганцавіцкі строй

Строй бытаваў у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя
на памежжы Цэнтральнай Беларусі і Усходняга Палесся,
у межах цяперашняга Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гэта строй з архаічнымі дэталямі крою і багатым аздабленнем, у ім пераважаюць элементы, характэрныя для Усходняга Палесся. Ва ўсходняй частцы Ганцавіцкага раёна, вёсках Будча, Чудзін і Дзяніскавічы ёсць яднанне рыс Цэнтральнай Беларусі і Палесся. Адметнасцямі строю ёсць цалкам ільняныя кашулі, яскравыя ваўняныя андаракі і вытканыя на ніту асаблівыя паясы. У багата аздобленым строі вышываліся палікі, увесь рукаў, каўняры, абшэўкі, амаль увесь фартух, манішкі мужчынскіх кашуль, падол. Строй мае адметныя галаўныя ўборы замужніх жанчын, якія ствараліся з чапца (кукі), наміткі, вышываных хустак і шаліновак. Яскравым пазнавальным элементам Ганцавіцкага строю ёсць торба, якая бытавала па ўсім раёне і ў цяперашні час выкарыстоўваецца
ў вёсках Боркі, Люсіна, Хатынічы, Раздзялавічы.

Святочны строй замужняй жанчыны з вёскі Будча

(бытаваў таксама ў вёсках Чудзін, Дзяніскавічы, Лактышы, Мельнікі,
уздоўж ракі Лань — рэгіён Паланне)

Кашу́ля (в. Будча)
Ільняная з кужэльнага палатна. Крой характэрны толькі для гэтых вёсак:
прадстаўлены шматлікімі зборкамі і складкамі на злучальных швах элеметнаў.
Вялікі каўнер расшыты ў сярэдзіне і звонку геаметрычнымі артаментамі,
бакі каўнера злучаюцца паміж сабою чырвонаю стужкаю. Шырокія рукавы
з расшытымі процягам ад пляча да локця шчыльным, характэрным дя гэтай
мясцовасці густым архаічным геаметрычным арнаментам з “пташка́мі (дыял.)”-
пазнавалным знакам гэтай мясцовасці. Манжэты зроблены “збо́рачкаю” або
“кару́нкамі” з геаметрычным арнаментам “шчотка” ці “кра́ткі”, а таксама “пташкі́”.
Гузік на манжэтах зроблены з ні́так, шчыльна завітымі

Падпо́л, спаніца, спадніца (андарак)
Да 20-х гадоў ХХ стагоддзя выкарыстоўвалася спадніца тканая з ільну
ці воўны ў 4-5 полак, якая была на пядзь ніжэй калена, фарбованая
ў чорны колер “багнаю” або “рудою” ці руды – алешынаю. Аздабенне
падпола скадалася з вышытай процягом чырвонай стужкаю з геаметрычным
арнаментам “пташкі́”, а таксама каронкамі пад колер спадніцы, якія
прышываліся на канцы. Пасля 20-х гадоў ХХ стагоддзя ўвайшлі ў моду спадніцы
з крамнае тканіны са складкамі, якія ўяўлялялі сабой гафрыраваные спадніцы,
расшытыя у 6-8 шчыльных радоў шаўковымі касніка́мі (стужкамі) ў колер кабата

Каба́т, кабацік, кабут (в. Дзяніскавічы)
Паясное адзенне дзяўчыны і жанчыны. Пашыты звонку з фарбованай чорнай
або сіняй ільняной тканіны, а знутры з нефарбонага палатна, прыталенага крою.
З устаўкамі пад рукамі трохкутнымі клінамі. Спераду зашпільваўся на 3-4 гузікі
або быў на за́вязках мо́тузамі чорнаго ці чырвонаго колераў. Знізу кабат
аздоблены хфа́ндачкамі з далікатнымі каронкамі

Хфарту́х (фартух) (в. Будча)
Пашыты з двух полак, злучаных паміж сабою швом. Расшыты густым
геаметрычным арнаментам у тэхніцы “Процяг”

Чараві́кі 
Скураныя. Пераважна чырвонаго колеру, шнурованыя, да даўжыні спадніцы

Шапка-Ку́ка або шапачка (чапец) (в.Чудзін)
Галаўны ўбор замужняй жанчыны, пад які збіраліся валасы. Завязвалася пад бараду.
Перад шапачкі расшываўся каляровымі шаўковымі каснічкамі з фальгою ад цукерак.
Шыліся з фарбаванай тканіны або перашываіся з хусткі.
Звычайна, колер каснікоў падбіралі пад каснікі на кабаце

Пояс (в. Будча)
Тканы на ніту з розными мясцовыми арнаментамі,
на яком насіўся ключ ад куфра

Шаліно́ўка (хустка) (в. Будча)
Галаўны убор, які завязваўся выключна пад бараду ў сталых
жанчын і пад бораду з узлом за шыяю-дзяўчыны ці маладзіцы.
Таксама хустка завязвалася на шапачку

Кашу́ля (в. Будча)

Падпо́л, спаніца, спадніца (андарак)

Каба́т, кабацік, кабут (в. Дзяніскавічы)

Хфарту́х (фартух) (в. Будча)

Чараві́кі

Шапка-Ку́ка або шапачка (чапец) (в.Чудзін)

Пояс (в. Будча)

Шаліно́ўка (хустка) (в. Будча)

Святочны строй замужняй жанчыны з вёскі Будча ўключае ільняную кашулю з кужэльнага палатна. Крой кашулі характэрны толькі для рэгіёна Пала́нне (уздоўж ракі Лань), акрамя Будчы бытаваў у вёсках Чудзін, Дзяніскавічы, Лактышы і Мельнікі. Асаблівасцю крою ёсць шматлікія зборкі і складкі на злучальных швах элементаў. Вялікі каўнер кашулі расшыты ў сярэдзіне і звонку геаметрычнымі арнаментамі, бакі каўняра злучаюцца чырвонай стужкай. Шырокія рукавы кашулі расшыты тэхнікай процягу ад пляча да локця густым мясцовым арнаментам «з пташка́мі». Манжэты зроблены «зборачкаю» або «карункамі» з геаметрычным арнаментам «шчотка» ці «кра́ткі», таксама «пташкі». На манжэтах ёсць гузік з нітак. На кашулю апрануты каба́т прыталенага крою з вёскі Дзяніскавічы, пашыты звону з фарбаванай ільняной тканіны цёмнага колеру, а знутры з нефарбаванага палатна. Кабат з чырвонымі завязкамі матузамі, знізу аздоблены «хфа́ндачкамі» з каронкамі. Спераду «хфартух» (фартух) з двух полак, злучаных паміж сабой швом, расшыты густым геаметрычным арнаментам у тэхніцы процягу. Строй уключае гафрыраваную спадніцу з крамнай тканіны цёмнага колеру, са складкамі, расшытую ў 6 шчыльных радоў шаўковымі каніка́мі (стужкамі) у колер кабата. Строй падперазалі тканым на ніту арнаментаваным поясам з махрамі на канцах. На галаве складаны галаўны ўбор, які ўтвораны з шапкі-кукі, паверх якой намітка і шаліноўка. Пад шапку-куку збіраліся валасы, яна завязвалася пад бараду, перад шапкі расшыты каляровымі шаўковымі каснічкамі з фольгай ад цукерак. Колер каснічак стараліся падабраць пад каснікі на кабаце. На шапку-куку навязана намітка з тонкага кужэльнага палатна з канцавой мярэжкай і тканым геаметрычным арнаментам, яна ўпрыгожана чырвонымі махрамі, якія заходзяць на адзін бок наміткі. Звонку галаўны ўбор завяршае хустка «шаліноўка», завязаная пад бараду з узлом за шыяй, так завязваліся хусткі для дзяўчыны або маладзіцы. На нагах чорныя скураныя чаравікі на шнуроўцы, падабраныя паводле даўжыні спадніцы.

Строй незамужняй дзяўчыны з вёскі Боркі

(бытаваў у вёсках Хатынічы, Раздзялавічы, Люсіна, Малькавічы)

Хустка (в. Раздзялавічы)
Галаўны ўбор з арнаментам, вышытым крыжыкам, характэрным
для гэтай мясцовасці. З двух бакоў клін аброблены махрамі.
У замужняй жанчыны хустка завязвалася на чапец пад бараду

Капта́н (в .Боркі) 
Паясное дзявочае і жаночае адзенне, пашыта з крамнай тканіны – паркалю. 
Каўнер расшыты крыжыкам і аброблены гару́нкамі. На грудзях з двух бакоў
уздоўж тулава прышытыя палікі з арнаментам “Ружа”, характэрным для
Поўдня раёну. Таксама, акрамя вышыўкі, грудзі прыкрашаюць з двух бакоў
зборачкі (складачкі) ў некалькі радоў. Мае шырокі ніз з зарубленым краем,
багатым вышыўкай. Абшэўкі каля шву сабраныя ў зборку, расшытыя крыжыкам,
канцы аброленыя далікатнымі гару́нкамі

Спадніца з галё́намі (в. Хатынічы)
Пашыта з крамнае тканіны, разшыта забалаццю
ў тры строчкі кветкамі (галёнамі), у “складку”

Фарту́х (в. Боркі)
Пашыты з суцэльнага адрэзка крамнай тканіны – паркалю́.
З папярочнаю вышыўкаю крыжыкам, якая чаргуецца
са зборкамі (складачкамі). Аброблены з трох бакоў гарункамі

Хустка (в. Раздзялавічы)
Галаўны ўбор з арнаментам, вышытым крыжыкам, характэрным
для гэтай мясцовасці. З двух бакоў клін аброблены махрамі.
У замужняй жанчыны хустка завязвалася на чапец пад бараду

Капта́н (в .Боркі) 
Паясное дзявочае і жаночае адзенне, пашыта з крамнай тканіны – паркалю. 
Каўнер расшыты крыжыкам і аброблены гару́нкамі. На грудзях з двух бакоў
уздоўж тулава прышытыя палікі з арнаментам “Ружа”, характэрным для
Поўдня раёну. Таксама, акрамя вышыўкі, грудзі прыкрашаюць з двух бакоў
зборачкі (складачкі) ў некалькі радоў. Мае шырокі ніз з зарубленым краем,
багатым вышыўкай. Абшэўкі каля шву сабраныя ў зборку, расшытыя крыжыкам,
канцы аброленыя далікатнымі гару́нкамі

Спадніца з галё́намі (в. Хатынічы)
Пашыта з крамнае тканіны, разшыта забалаццю
ў тры строчкі кветкамі (галёнамі), у “складку”

Фарту́х (в. Боркі)
Пашыты з суцэльнага адрэзка крамнай тканіны – паркалю́.
З папярочнаю вышыўкаю крыжыкам, якая чаргуецца
са зборкамі (складачкамі). Аброблены з трох бакоў гарункамі

Строй незамужняй дзяўчыны з вёскі Боркі ўключае капта́н з крамнай паркалёвай тканіны, каўнер якога расшыты крыжыкам і аброблены «гару́нкамі» (карункамі), шырокі ніз з зарубленым краем і багатым вышыўкай. На грудзях каптана з двух бакоў уздоўж тулава прышыты палікі з арнаментам «ружа», які характэрны для поўдня раёна. Таксама ў раёне грудзей каптан упрыгожаны з двух бакоў зборачкамі ў некалькі радоў. Знізу каптана абшэўкі каля шву сабраны ў зборку і расшыты крыжыкам, канцы аздоблены карункамі. Спераду фартух з суцэльнага адрэзка крамнага паркалю, упрыгожаны папярочнай вышыўкай крыжыкам, вышыўка чаргуецца са складачкамі. Фартух аздоблены карункамі з трох бакоў. Ніжэй за пояс элемент сподняга адзення «га́лька», які ёсць спадніцай з белай тканіны і аздабленнем доўгімі карункамі па нізе. Паводле даўжыні галька карацейшая за спадніцу, выконвала функцыю ўпрыгожвання пры танцах («Трыба танчыць так, каб гальку было відно»). Паверх галькі спадніца з галёнамі, пашытая з крамнай тканіны і расшытая забалаццю ў тры строчкі кветкамі (галёнамі). На галаве хустка з арнаментам, вышытым крыжыкам, з двух бакоў клін аздоблены махрамі. Каптан і фартух паказанага строю паходзяць з вёскі Боркі, спадніца і галька з Хатынічаў, хустка з Раздзялавічаў.

Строй замужняй жанчыны з вёскі Раздзялавічы

(бытаваў у вёсках Хатынічы, Раздзялавічы, Люсіна, Малькавічы)

Соро́чка (кашуля) (в. Раздзялавічы) 
Пашыта з тканага сувораго ільнянога палатна. Крой мае мясцовыя аўтэнтычныя рысы,
даўжыня сорочкі да калена. На каўнеры і абшэўках арнамент вышыты крыжыкам.
Таксама кашуля мае адметны элемент, які характырны менавіта для Раздзялавіч
і часткі Пінскага Палесся – расшытая арнаментам ўпоперак паласа на грудзях

Анда́рак (в. Раздзялавічы)
Пашыты з пяці полак даматканае, цалкам ваўнянае тканіны,
пафарбованае прыроднымі фарбавальнікамі

На́мітка (в. Раздзялавічы)
Галаўны ўбор ручніковага тыпу замужняе жанчыны.
На канцах тканы геаметрычны арнаментм з мярэжкаю.
Навітая вясельным спосабам са шпількамі.
Навіваецца на чапец

Соро́чка (кашуля) (в. Раздзялавічы) 
Пашыта з тканага сувораго ільнянога палатна. Крой мае мясцовыя аўтэнтычныя рысы,
даўжыня сорочкі да калена. На каўнеры і абшэўках арнамент вышыты крыжыкам.
Таксама кашуля мае адметны элемент, які характырны менавіта для Раздзялавіч
і часткі Пінскага Палесся – расшытая арнаментам ўпоперак паласа на грудзях

Анда́рак (в. Раздзялавічы)
Пашыты з пяці полак даматканае, цалкам ваўнянае тканіны,
пафарбованае прыроднымі фарбавальнікамі

На́мітка (в. Раздзялавічы)
Галаўны ўбор ручніковага тыпу замужняе жанчыны.
На канцах тканы геаметрычны арнаментм з мярэжкаю.
Навітая вясельным спосабам са шпількамі.
Навіваецца на чапец

Строй замужняй жанчыны з вёскі Раздзялавічы ўключае «соро́чку» (кашулю) з тканага ільнянога палатна, крой якой мае мясцовыя аўтэнтычныя рысы. Даўжыня кашулі да калена. Каўнер і абшэўкі ўпрыгожаны арнаментам, вышытым крыжыкам. Адметным элементам кашулі ёсць расшытая арнаментам упоперак паласа на грудзях, што ўласціва кашулям Раздзялавічаў і часткі Пінскага Палесся. Спераду белы фартух, упрыгожаны ў ніжняй частцы геаметрычным арнаментам. Строй ўключае андарак з пяці полак даматканай ваўнянай тканіны, пафарбаванай прыроднымі фарбавальнікамі. Галаўны ўбор складаецца з чапца з тканкаю, наміткі і хусткі. На тканку завівалі валасы, паверх яе вязаны з ільняных нітак шыдэлкам чапец, канцы якога абвязваліся фарбаванымі ніткамі і зарубваліся шаўковай стужкай. На чапцы навіта намітка, канцы якой упрыгожаны тканым геаметрычным арнаментам з мярэжкай. У паказаным строі намітка навіта вясельным спосабам са шпількамі. Зверху галаўнога ўбору хустка з мясцовым арнаментам, вышытым крыжыкам. Хустка завязана на чапец пад бараду, што ёсць узорам завязвання замужніх жанчын. На нагах чорныя скураныя боцікі.

Строй маладзіцы з вёскі Люсіна

(бытаваў таксама у вёсцы Малькавічы)

На́мітка (в. Малькавічы)
Галаўны ўбор замужняе жанчыны ручніковага тыпу, з шырокаю паласаю арнаменту
на канцах. Таксама канцы аброблены мярэжкаю. Намітка апраналася на чапец

Соро́чка (кашуля) (в Люсіна)
Пашыта з ільнянога кужэльнага палатна. Крой аўтэнтычны, цалкам увабраў у сябе мясцовыя
рысы. Каўнер і затулка расшытыя крыжакам, арнаментаментам «Ружкі», каўнер вышываецца
на два бакі, каб была магчымасць рашпіліць і вывернуць на іншы бок. Зашпільваецца
гузікам. Рукавы вышыты процягам ад палікоў на плячах і да абшэва. Арнамент аўтэнтычны,
геаметрычнага тыпу (Палосы). Абшэўкі вышываюцца па такому ж тыпу, што і каўнер

Анда́рак (в. Люсіна)
Пашыты з чатырох полак даматканае ваўнянае тканіны. Асаблівасцю кроя
з'яўляюцца густыя зашчапкі, якія робяць форму андарака ззаду болей паднятай.
Выкарыстоўваліся пераважна аццені чырвонага колеру, якія малі палосы
ўздоўж ці «дробную шашачку». Пазней выкарыстоўвалі спадніцу з каснікамі

Хфарту́х (фартух) (в. Люсіна)
Зшыты з двух полак са зучальным швом з гарункамі. Арнамент
геаметрычны, аўтэнтычны, вытканы ў мясцовых тэхніках

На́мітка (в. Малькавічы)

Соро́чка (кашуля) (в. Люсіна)

Анда́рак (в. Люсіна)

Хфарту́х (фартух) (в. Люсіна)

Строй маладзіцы з вёскі Люсіна ўключае «соро́чку» (кашулю) аўтэнтычнага крою з ільнянога кужэльнага палатна. Каўнер і затулка кашулі расшыты крыжыкам, арнаментам «ружкі», каўнер вышыты на два бакі, каб можна было расшпіліць і вывернуць на іншы бок, зашпільваецца гузікам. Рукавы кашулі пашыты процягам ад палікоў на плячах да абшэва арнаментам геаметрычнага тыпу «палосы». Спераду двухполкавы белы «хфартух» (фартух) са злучальным швом з карункамі, упрыгожаны геаметрычным арнаментам. Строй мае андарак з чатырох полак даматканай ваўнянай тканіны, чырвоных адценняў з палосамі ўздоўж. Асаблівасцю крою андарака ёсць густыя зашчапкі, якія робяць форму ззаду болей паднятай. Адзенне падперазалі вузкім арнаментаваным поясам з махрамі на канцах. На галаве чапец з тканкаю, паверх якіх намітка з шырокай паласой арнаменту на канцах, канцы наміткі аброблены мярэжкай. На нагах чорныя скураныя боцікі.

Строй замужняй жанчыны з вёскі Хатынічы

(таксама бытаваў у вёсцы Боркі)

Чапец з тка́нкаю (в. Хатынічы)
Вязаны з ільняных нітак шыдэкам, канцы абвязваліся фарбаванымі
ніткамі і зарубваліся шаўковаю стужкаю. Пад чапец клалася тканка,
на якую завівалі валасы. Чапец насілі выключна замужнія жанчыны

Хустка (в. Хатынічы)
Галаўны ўбор з арнаментам, вышыты крыжыкам, характэрным
для гэтай мясцовасці. З двух бакоў клін аброблены махрамі.
У замужняй жанчыны хустка завязвалася на чапец пад бараду

Соро́чка (кашуля) (в. Хатынічы)
Пашыта з ілнянога кужэльнага палатна або, пасзнейшы варыянт, з паркалю.
Рукавы з палікамі пашыты такім чынам, што ўстаўленыя кліны пад рукамі
робяць іх шырокімі і трымаючымі форму. Арнамент геаметрычны,
характэрны для гэтай вёскі. Маглі быць з каўнерамі і без яго

То́рба(в. Хатынічы) 
Элемент адзення, які  ўяўляе сабой два кавалкі сувораго
ільнянога палатна, сшытага паміж сабою. На канцах мацаваліся
пяцелкі, праз якія працягваўся тканы пояс. Стужка арнаменту
вышыта крыжыкам або тканая

Спадніца з галё́намі (в. Хатынічы)
Пашыта з крамной тканіны, гафрыраваная (у складкі́). Па ўсёй шырыні расшыта
ў некалькі радоў рознакаляровымі каснікамі (стужкамі) – галёнамі.
Пераважна чорнага колеру

Хфарту́х (фартух) (в. Хатынічы) 
Пашыты з двух полак, злучаных паміж сабою швом.
Расшыты густым геаметрычным арнаментам у тэхніцы “Процяг”

Чапец з тка́нкаю (в. Хатынічы)

Хустка (в. Хатынічы)

Соро́чка (кашуля) (в. Хатынічы)

То́рба(в. Хатынічы)

Спадніца з галё́намі (в. Хатынічы)

Хфарту́х (фартух) (в. Хатынічы)

Строй замужняй жанчыны з вёскі Хатынічы складаецца з «соро́чкі» (кашулі), пашытай з ільнянога кужэльнага палатна. Рукавы кашулі з палікамі, устаўленыя кліны пад рукамі робяць іх шырокімі і трымаюць форму. Кашуля ўпрыгожана мясцовым геаметрычным арнаментам. Спераду двухполкавы фартух, полкі злучаны паміж сабой швом. Фартух упрыгожаны вышытым густым геаметрычным арнаментам у тэхніцы процягу. Строй уключае чорную гафрыраваную спадніцу з галёнамі, пашытую з крамнай тканіны. Па ўсё шырыні спадніца расшытай ў некалькі радоў рознакаляровымі каснікамі (стужкамі) – галёнамі. На галаве чапец з тканкаю, паверх мясцовая хустка з арнаментам і махрамі з двух бакоў кліну. На паказаным строі адметная мясцовая торба з двух кавалкаў жорсткага ільнянога палатна, сшытага паміж сабой. На канцах торбы мацаваліся пяцелькі, праз якія працягваўся тканы пояс, торба ўпрыгожана стужкай арнаменту.

Строй дзяўчыны з паўднёвай часткі
Ганцавіцкага раёна

Хустка (в. Боркі)
Галаўны ўбор з арнаментам, вышыты крыжыкам, характэрным
для гэтай мясцовасці. З двух бакоў клін аброблены махрамі.
У замужняй жанчыны хустка завязвалася на чапец пад бараду

Соро́чка (Кашуля) (в. Боркі)
Пашыта з  выбелянага “лугам” ільнянога палатна, тканага ў мясцовай тэхніцы “чатыры ніты”.
Вельмі аўтэнтычны крой, з шырокім тулавам і рукамі з вытканым геаметрычным арнаментам

Анда́рак (в. Люсіна)
Пашыты з чатырох полак даматканай ваўняной тканіны. Асаблівасцю
кроя з'яўляюцца густыя зашчэпкі, якія робяць форму андарака ззаду
болей паднятай. Выкарыстоўваліся пераважна адцені чырвонага колеру,
якія мелі палосы ўздоўж. Адразу быў прышыты пояс

Хфартух (фартух) (в. Хатынічы) 
Пашыты з цэльнага кавалка крамнае тканіны-паркалю, расшытага крыжыкам
ўпоперак палоскаю арнаменту “Ружа”, таксама рашыты упоперак зборачкамі.
Аброблены знізу хфантачкамі

Хустка (в. Боркі)

Соро́чка (Кашуля) (в. Боркі)

Анда́рак (в. Люсіна)

Хфартух (фартух) (в. Хатынічы)

Строй дзяўчыны з паўднёвай часткі Ганцавіцкага раёна ўключае «соро́чку» (кашулю), пашытую з выбеленага «лугам» ільнянога палатна, тканага ў мясцовай тэхніцы «чатыры ніты». Кашуля аўтэнтычнага крою, з шырокім тулавам і рукамі. Манжэты і верх рукавоў упрыгожаны вытканым геаметрычным арнаментам, зверху кашуля зашпільваецца на два гузікі. Спераду «хфартух» (фартух), пашыты з цэльнага кавалка крамнага паркалю, расшытага крыжыкам упоперак палоскай арнаменту «ружа», таксама расшыты ўпоперак зборачкамі. Ніз фартуха аброблена «хфантачкамі». Строй мае андарак з чатырох полак даматканай ваўнянай тканіны, паводле тэхнікі выканання андарак адпавядае андараку строю маладзіцы з вёскі Люсіна. Адзенне падперазалі вузкім арнаментаваным поясам з махрамі на канцах. На галаве белая хустка з мясцовым арнаментам, вышытым крыжыкам. З двух бакоў клін хусткі аброблены махрамі. На паказаным строі хустка завязана паводле традыцыі для незамужніх дзяўчат. На нагах чорныя скураныя боцікі. Сарочка і хустка паходзяць з вёскі Боркі, фартух з вёскі Хатынічы, андарак з вёскі Люсіна.

Мужчынскі строй з вёскі Раздзялавічы

Боты (в. Раздзялавічы)
Скураныя з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі

Кашуля (в. Раздзялавічы)
Пашыта з ільнянога кужэльнага палатна. Крой кашулі падоўжаны, з каўнерам-стойкаю
і шырокімі рукавамі, якія навісаюць на абшэўкі. Каўнер і манішка аздоблены вышыукай
крыжыкам. Падол кашулі таксама расшыты кветачным арнаментам

Нагаві́цы (в. Раздзялавічы)
З сувораго палатна. Выкрайка складаецца
з двух кліноў і трапецыяпадобным крэслам

Пояс (в. Раздзялавічы) 
Вытканы на ніту з мясцовым арнаментам

Боты (в. Раздзялавічы)

Кашуля (в. Раздзялавічы)

Нагаві́цы (в. Раздзялавічы)

Пояс (в. Раздзялавічы)

Мужчынскі строй з вёскі Раздзялавічы ўключае кашулю з ільнянога кужэльнага палатна, падоўжанага крою з каўнерам-стойкай і шырокімі рукавамі, якія навісаюць на абшэўкі. Каўнер і манішка кашулі ўпрыгожаны вышыўкай крыжыкам, падол расшыты кветкавым арнаментам. Знізу нагавіцы з жорсткага палатна, выкрайка якіх складаецца з двух кліноў і трапецыяпадобным крэслам. Адзенне падперазалі вытканым на ніту поясам з мясцовым арнаментам, з махрамі на канцах. Галаўным уборам выступае плецены брыль. На нагах скураныя боты з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі.

Мужчынскі строй з вёскі Хатынічы

Боты
Скураныя з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі. Зроблены мясцовымі майстрамі

Кашуля (в. Хатынічы)
Пашыта з ільнянога кужэльнага палатна. Крой кашулі падоўжаны,
з каўнерам-стойкаю і шырокімі рукавамі, які навісаюць на абшэўкі.
Каўнер і манішка аздоблены вышыукай крыжыкам; арнамент
аўтэнтычны з яскрава выражанымі мясцовымі рысамі, які называецца
“Цыганская пазуха”. 
Такая кашуля бытавала па ўсёй тэрыторыі Ганцавіцкага раёна

Нагаві́цы (в. Хатынічы)
З кужэльнага палатна. Выкрайка складаецца з двух кліноў і кліна,
які ўшываўся на крэславіне і злучаў два іншых. Даўжыня: ніжэй калена на дзве пядзі

Пояс (в. Хатынічы) 
Вытканы на ніту з мясцовым арнаментам

Боты
Скураныя з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі. Зроблены мясцовымі майстрамі

Кашуля (в. Хатынічы)
Пашыта з ільнянога кужэльнага палатна. Крой кашулі падоўжаны,
з каўнерам-стойкаю і шырокімі рукавамі, які навісаюць на абшэўкі.
Каўнер і манішка аздоблены вышыукай крыжыкам; арнамент
аўтэнтычны з яскрава выражанымі мясцовымі рысамі, які называецца
“Цыганская пазуха”. 
Такая кашуля бытавала па ўсёй тэрыторыі Ганцавіцкага раёна

Нагаві́цы (в. Хатынічы)
З кужэльнага палатна. Выкрайка складаецца з двух кліноў і кліна,
які ўшываўся на крэславіне і злучаў два іншых. Даўжыня: ніжэй калена на дзве пядзі

Пояс (в. Хатынічы) 
Вытканы на ніту з мясцовым арнаментам

Мужчынскі строй з вёскі Хатынічы мае кашулю з ільнянога кужэльнага палатна. Крой кашулі адпавядае крою мужчынскага строю з вёскі Раздзялавічы і бытаваў па ўсёй тэрыторыі раёна. Манішка ўпрыгожана вышытым арнаментам з назвай «цыганская пазуха». Знізу нагавіцы з кужэльнага палатна. Выкрайка нагавіц складаецца з двух кліноў і кліна, які ўшываўся на крэславіне і злучаў два іншых, даўжынёй ніжэй за калена на дзве пядзі. Адзене падперазалі вытканым на ніту поясам з мясцовым арнаментам і махрамі на канцах. На нагах скураныя боты з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі. Боты зроблены мясцовымі майстрамі.

Строй маленькага хлопчыка з вёскі Хатынічы

Пояс (в. Хатынічы)
Вытканы на ніту з мясцовым арнаментам

Кашуля (в. Хатынічы)
Пашыта з сувораго палатна. Крой кашулі нагадвае гімнасцёрку:
каўнер-стойка, вузкая манішка і дзве кішэні на грудзях. Каўнер
і манішка аздоблены вышыукай крыжыкам; арнамент з яскрава
выражанымі мясцовымі рысамі, які называецца “Цыганская пазуха”,
абшэўкі наксама вышыты “цыганскай пазухай”

Нагаві́цы (в. Хатынічы) 
З сувораго палатна. Выкрайка складаецца з двух кліноў

Пастолы́ з анучамі (лапці) (в. Хатынічы)
Зроблены з кары бярозы, сцянуты мотузам мясцовай тэхнікай

Пояс (в. Хатынічы)
Вытканы на ніту з мясцовым арнаментам

Кашуля (в. Хатынічы)
Пашыта з сувораго палатна. Крой кашулі нагадвае гімнасцёрку:
каўнер-стойка, вузкая манішка і дзве кішэні на грудзях. Каўнер
і манішка аздоблены вышыукай крыжыкам; арнамент з яскрава
выражанымі мясцовымі рысамі, які называецца “Цыганская пазуха”,
абшэўкі наксама вышыты “цыганскай пазухай”

Нагаві́цы (в. Хатынічы) 
З сувораго палатна. Выкрайка складаецца з двух кліноў

Пастолы́ з анучамі (лапці) (в. Хатынічы)
Зроблены з кары бярозы, сцянуты мотузам мясцовай тэхнікай

Строй маленькага хлопчыка з вёскі Хатынічы складаецца з кашулі, пашытай з жорсткага палатна. Крой кашулі падобны да гімнасцёркі, мае каўнер-стойку, вузкую манішку і дзве кішэні на грудзях. Каўнер і манішка кашулі аздоблены вышыўкай крыжыкам, арнамент мае назву «цыганская пазуха». Абшэўкі кашулі таксама вышыты «цыганскай пазухай». Знізу нагавіцы з жорсткага палатна, выкрайка якіх складаецца з двух кліноў. Адзенне падперазалі мясцовым арнаментаваным поясам з махрамі на канцах. На нагах «пастолы́» з анучамі (лапці), зробленыя з кары бярозы і сцягнутыя матузом мясцовай тэхнікай.

Мужчынскі строй з вёскі Будча

Кашуля (в. Будча)
Пашыта з ільнянога кужэльнага палатна. Крой кашулі прыкарочаны,
з каўнерам-стойкаю і разрэзам (затулаю) на грудзях. Крой кашулі
падобны да гімнасцёркі польскага салдата 20-х гадоў. Каўнер,
манішка аздоблены вышыукай процягам, абшэўкі вышыты на манер
каўнера; арнамент аўтэнтычны з яскрава выражанымі мясцовымі
рысамі, геаметрычны “з зорачкамі”

Ганаві́цы (нагавіцы, галіфэ) 
Пашыты з крамнае тканіны на манер галіфэ

Пояс (в. Будча)
Вытканы на ніту з мясцовым арнаментам

Боты
Скураныя, з драўлянымі падэшвамі прыбітымі цвікамі.
Зроблены мясцовымі майстрамі

Мужчынскі строй з вёскі Будча складаецца з кашулі, пашытай з ільнянога кужэльнага палатна, падкарочанага крою з каўнерам-стойкай і разрэзам («затулай») на грудзях. Крой кашулі падобны да гімнасцёркі жаўнера войска польскага 1920-х гадоў. Каўнер і манішка кашулі ўпрыгожаны вышыўкай процягам, абшэўкі вышыты на манер каўняра, ужыты геаметрычны арнамент «з зорачкамі». Знізу чорныя «ганаві́цы» (нагавіцы), пашытыя з крамнай тканіны на ўзор галіфэ. Адзенне падперазана мясцовым арнаментаваным поясам з махрамі на канцах. На нагах чорныя скураныя боты, з драўлянымі падэшвамі прыбітымі цвікамі. Боты зроблены мясцовымі майстрамі.

Матэрыял створаны сумесна з Уладзімірам Кандраценям і ДзУК “Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў”.

Tradycyja