Калектыў “Таняжанка”

в. Тонеж, Лельчыцкі раён

Мастацкі кіраўнік — Тамара Прыбалавец.

Аўтэнтычны народны фальклорны калектыў з Усходняга Палесся, носьбіт мясцовага стылю выканання, захавальнік элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Абрад гукання вясны “«Чырачка»”. Узнік у 1968 года як ансамбль народнай песні, які паступова перарос у хор з колькасцю ў 40 чалавек. З 2006 г. хор быў рэарганізаваны ў народны фальклорны калектыў “Таняжанка”. У рэпертуары гурта – мясцовыя песні каляндарнага і сямейнага цыклаў, якія выконваюцца ў архаічнай традыцыі ўнісонна-гетэрафоннга спеву, а таксама пазаабрадавыя спевы рознага гістарычнага часу.

Народны фальклорны калектыў “Таняжанка” – удзельнік шматлікіх фальклорных імпрэз, сярод якіх:

  • Міжнародны фестываль “Najstarsze Pieśni Europy” (Люблін, Польшча), 
  • Міжнародны фестываль фальклорнага мастацтва “Майскія асамблеі” (Масква, Расія),
  • Міжнародны фестываль “Камяніца” (Мінск, 2018) і інш.

Пры ўдзеле калектыву “Таняжанка” зняты фільм “Абрад «Чырачка», або «Як у Тонежы вясну гукалі»” (2014, рэжысёр М. Курачова). 

Пры гурце існуе таксама дзіцячы фальклорны калектыў “Верас”.

Tradycyja