Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Чабатухі”

в. Сташаны, Пінскі раён

Мастацкі кіраўнік — Венера Папіціч.

Калектыў цешыць слухачоў сваёй творчасцю ўжо болей за 45 год. За гэты час змянілася пакаленне ўдзельніц, але прызначэнне калектыву засталося нязменным: выконваць творы выключна мясцовага песеннага фальклору з улікам усіх асаблівасцяў, характэрных для палескага рэгіёна.
У рэпертуары гурта таксама пастаноўкі даўніх абрадаў, якія захавалі ўдзельніцы калектыву, такіх як “Засеўкі гуркоў”, “Завіванне бороды”,  вясельны абрад “Скокі на лаўках”.

Удзельніцы калектыву вядомыя сваімі адметнымі палескімі строямі ды показкамі. Выканаўцы не абыходзяць увагай пазаабрадавыя песні і прыпеўкі, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных імпрэзах, не шкадуючы энергіі, а часам і ўласных сродкаў. 

За час сваёй дзейнасці калектыў выступаў з канцэртамі не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Літве і Расіі, браў удзел у лакальных і міжнародных фестывалях.

Калектыў “Чабатухі” удзельнічаў у здымках дакументальнага фільма “Беларускія песні: традыцыя адлегласці”, рэжысёр Арцём Лобач, 2017 г., Беларусь.

Tradycyja