Сямейны фальклорна-этнаграфічны калектыў
“Сёстры Лук’яновіч”

в.Леснікі, Драгічынскі раён

Кіраўнік — Валянціна Лук’яновіч.

Народны сямейны аўтэнтычны калектыў Лук’яновічаў створаны ў 1986 годзе.
Калектыў Лук’яновічаў — гэта тры сястры Святлана, Ала і Валя, а таксама іх дзеці.

Рэпертуар гурта складаецца з каляндарна-абрадавых і сямейна-бытавых песень, а таксама пазаабрадавых песень мясцовасці, якім удзельнікі гурта навучыліся ад бабуль і старэйшых жыхароў вёскі Леснікі.
Шмат увагі калектыў надае таксама і адраджэнню традыцыйных абрадаў. Сапраўднай візітоўкай калектыву сталі абрад “Зылынэц” і вясельны абрад “Коровайныцы”. 

“Сёстры Лук’яновіч” – удзельнікі незлічоных свят, конкурсаў і фестываляў у Беларусі і па-за яе межамі.

Tradycyja