Валерыя Шкода

“Я беларуска, родам з вёскі пад Менскам. Зараз жыву ў Беластоку, займаюся фатаграфіяй, валанцёрствам, блогерствам, малюю, пішу кнігу-дзённік. У пачатку 2023 года нарадзіўся праект “Папяровы павучок” як сімвал страчанага дома.”

Папяровы Павучок

Гэта экалагічна чыстае і эксклюзіўнае аздабленне для пакоя, выраблена з
папяровых трубачак і драўляных пацерак або цацак.
Мой павук уяўляе сабой сімвал беларускага і ўкраінскага дома. Я спадзяюся, што ён прынясе кожнаму радасць і шчасце, нагадаўшы нам пра нашы карані і сем’і. Я ўяўляю, як гэты прыгажун стане новай традыцыяй, якая аб’ядноўвае беларускі і ўкраінскі народы.
Павука можна павесіць у хаце на акно, над сталом, у чырвоным куце, над ложкам,
можна выкарыстоўваць для ўпрыгожвання кафэ, бібліятэк, тэрас або любога месца,
дзе ён можа танчыць і прыцягваць увагу. Гульня ценяў павука на сонцы выглядае
ашаламляльна.

Кантакты майстра:
Tradycyja