Неглюбскі строй

Строй бытаваў на Усходнім Палессі. На тэрыторыі міжрэчча Бесядзі і Іпуці, па абодва бакі ракі Віхолка. У цяперашніх межах Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, Краснагорскага, Гардзееўскага, Навазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласці Расіі. Атрымаў назву ад вёскі Неглюбка (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць).

Пагранічча народнасцей, а таксама ўплыў старавераў сфармавалі ў гэтай мясцовасці адметную нематэрыяльную культуру. Неглюбка з сярэдзіны XIX стагоддзя вядома як цэнтр мастацкага ручнога ткацтва. Неглюбскі строй багата аздоблены старажытным арнаментам, вызначаецца складанай сістэмай комплексаў адзення паводле ўзросту

Строй незамужняй дзяўчыны

Саро́чка белява́я
Лён, бавоўна, бранае ткацтва, вышыўка наборам

Калы́шкі
Воўна, лён, каноплі, бранае  і закладное ткацтва, пяцельчатае шво

По̀яс 
Воўна, пляценне на сцяне (спрэнг)

Ку́бак
Шоўк, ткацтва, фабрычная вытворчасць

Бутэ́лі
Шкло, нізанне

Гарля́чка
Шкляны бісер, пляценне

Саро́чка белява́я

Калы́шкі

По̀яс

Ку́бак

Бутэ́лі

Гарля́чка

Паказаны строй незамужняй дзяўчыны мае беляву́ю льняную сарочку ў тэхніцы бранага ткацтва, якая ўпрыгожана геаметрычным арнаментам, зробленым вышыўкай наборам. Адзенне падперазалі ваўняным поясам, плеценым на сцяне (спрэнг). Ніжэй за пояс насілі клятчастыя калы́шкі з воўны, льну і канопляў, зробленыя ў тэхніцы бранага і закладнога ткацтва і пяцельчатым швом. Адметны элемент неглюбскага строю – галаўны ўбор «ку́бак», вытканы з шоўку, фабрычнай вытворчасці, на ім рознакаляровыя стужкі. Таксама адметнасцю строю ёсць багатае ўпрыгожанне шыі, строй незамужняй дзяўчыны ўключае традыцыйную мясцовую гарля́чку, плеценую з шклянога бісеру, а таксама шкляныя бутэлі.

Дзявочы вясельны строй

Саро́чка белява́я
Лён, бавоўна, ткацтва, вышыўка лікавай гладдзю, паддзеўчатае шво
(“плутання”, “кучараўкі”), размярэжванне  (“выразання”),
дэкаратыўнае злучальнае шво

Панёва
Воўна, лён, каноплі, бранае  і закладное ткацтва,
пяцельчатае злучальнае шво

Фарту́х
Воўна, двухнітовае аднаўточнае ткацтва, валянне

По̀яс 
Воўна, пляценне на сцяне (спрэнг)

Ку́бак
Шоўк, ленты

Шаўко́ўка
Шоўк, ткацтва, фарбрычная вытворчасць

Хрясто́ўка
Шоўк, ткацтва, фабрычная вытворчасць

Бутэ́лі
Шкло, нізанне

Гарля́чка
Шкляны бісер, пляценне

Саро́чка белява́я

Панёва

Фарту́х

По̀яс

Ку́бак

Шаўко́ўка

Хрясто́ўка

Бутэ́лі

Гарля́чка

Дзявочы вясельны строй складае тканая белява́я сарочка з льну і бавоўны, з вышыўкай лікавай гладдзю і паддзеўчатым швом («плутання», «кучараўкі»). Сарочка ўпрыгожана архаічнай мясцовай тэхнікай размярэжвання («выразання»), мае дэкаратыўнае злучальнае шво. Комплекс уключае панёву з льну і канопляў, у тэхніцы бранага і закладнога ткацтва, з пяцельчатым злучальным швом. Спераду фартух з воўны ў тэхніцы двухнітовага аднаўточнага ткацтва і валяння. Адзенне падперазана ваўняным поясам, плеценым на сцяне (спрэнг). Паверх традыцыйнага «кубка» на галаве шаўковы платок («шаўкоўка») фабрычнай вытворчасці. На шыі шкляныя бутэлі і гарлячка, а таксама шырокая доўгая шаўковая стужка фабрычнага ткацтва («хрястоўка»), да якой прымацаваны махры з рознакаляровых нітак. На вушах падвескі з гусінага пуху.

Строй замужняй цяжарнай жанчыны

Саро́чка
Лён, бавоўна, пераборнае і бранае ткацтва,
вышыўка наборам і крыжыкам

Панёва
Воўна, лён, каноплі, бранае і закладное ткацтва, пяцельчатае злучальнае шво

Фарту́х
Воўна, двухнітовае аднаўточнае ткацтва, валянне

По̀яс 
Воўна, пляценне на сцяне (спрэнг)

За́піна
Лён, бавоўна, бранае ткацтва, пляценне

Плато́к
Лён, бавоўна, пераборнае і бранае ткацтва, пляценне на “сарóках”

Чапе́ц
Бавоўна, машыннае шво

Хрясто́ўка шоўк, ткацтва, фабрычная вытворчасць

Бутэ́лі шкло, нізанне

Гарля́чка
шкляны бісер, пляценне

Саро́чка
Лён, бавоўна, пераборнае і бранае ткацтва,
вышыўка наборам і крыжыкам

Панёва
Воўна, лён, каноплі, бранае і закладное ткацтва, пяцельчатае злучальнае шво

Фарту́х
Воўна, двухнітовае аднаўточнае ткацтва, валянне

По̀яс 
Воўна, пляценне на сцяне (спрэнг)

За́піна
Лён, бавоўна, бранае ткацтва, пляценне

Плато́к
Лён, бавоўна, пераборнае і бранае ткацтва, пляценне на “сарóках”

Чапе́ц
Бавоўна, машыннае шво

Хрясто́ўка шоўк, ткацтва, фабрычная вытворчасць

Бутэ́лі шкло, нізанне

Гарля́чка
шкляны бісер, пляценне

Строй замужняй цяжарнай жанчыны ўключае сарочку з льну і бавоўны, у тэхніцы пераборнага і бранага ткацтва, упрыгожаную вышыўкай наборам і крыжыкам, геаметрычным і раслінным арнаментам. Фартух «за́піна» закліканы абараняць дзіця. Запіна зроблена з льну і бавоўны ў тэхніцы бранага ткацтва і пляцення. На галаве платок паверх баваўнянага чапца. Платок выкананы ў тэхніцы пераборнага і бранага ткацтва, упрыгожаны пляценнем на «сароках». Да «хрястоўкі» на шыі прымацаваны крыж. У астатнім строй адпавядае дзявочаму вясельнаму неглюбскаму строю.

Строй жанчыны сталага веку

Саро́чка белява́я
Лён, бавоўна, ткацтва, вышыўка лікавай гладдзю,
паддзеўчатае шво (“плутання”, “кучараўкі”),
размярэжванне  (“выразання”), дэкаратыўнае
злучальнае шво

Панё́ва
Воўна, лён, каноплі, бранае і закладное ткацтва,
пяцельчатае злучальнае шво

Фарту́х
Воўна, двухнітовае аднаўточнае ткацтва, валянне

По̀яс 
Воўна, пляценне на сцяне (спрэнг)

Карсе́тка (чорны ґарсэ́т)
Бавоўна, машыннае шво

Чапе́ц (пад наміткай)
Бавоўна, машыннае шво

На́мітка
Лён, бавоўна, ткацтва, вышыўка наборам і крыжыкам

Саро́чка белява́я

Панё́ва

Фарту́х

По̀яс

Карсе́тка (чорны ґарсэ́т)

Чапе́ц (пад наміткай)

На́мітка

У паказаным строі жанчыны сталага веку тканая белявая сарочка з льну і бавоўны, упрыгожаная вышыўкай лікавай гладдзю і мярэжамі, ёсць паддзеўчаты і дэкаратыўны злучальны шоў. Паверх сарочкі «карсетка» (чорны гарсэт) з бавоўны. Уключае традыцыйную мясцовую панёву, фартух. На галаве чапец і намітка (над чапцом). Тканая намітка з льну і бавоўны ўпрыгожана вышыўкай наборам і крыжыкам.

Матэрыял створаны пры ўдзеле ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»

Tradycyja