Кола беларускіх абрадаў

Праект “Кола беларускіх абрадаў” фіксуе беларускія абрады, якія дагэтуль захаваліся і праводзяцца ў нябачных гарадскому насельніцтву кутках Беларусі, у іх аўтэнтычным выглядзе.  Такім чынам беларусы ўсяго свету могуць пабачыць, як праводзяцца абрады ў Беларусі, і з дапамогай лекцый, інструкцый, дадаткаў могуць самастойна рэканструяваць беларускія абрады ў той частцы свету, дзе жывуць беларусы, якія хочуць захоўваць сваю беларускую традыцыю. 

Праект з’яўляецца серыяй відэаролікаў, у якіх мы паказваем жывыя беларускія абрады, збіраем аповеды носьбітаў і тлумачэнні экспертаў, прыводзім тэксты абрадавых песень. 

Каляндарныя Абрады

Сямейныя абрады

Tradycyja