Гісторыя калектыву пачынаецца ў 2014 г., з таго моманту, як настаўніца Еўдакія Пташыц разам з чатырма сяброўкамі — пеўчымі ў царкве — стварыла фальклорны гурт «Церабяначка». У рэпертуары “Церабяначкі” каля сотні абрадавых песень. Гэты калектыў з Палесся з’яўляецца носьбітам старадаўніх спеўных традыцый, якія ашчадна захоўваліся цягам стагоддзяў, а яго ўдзельнікаў называюць “выхадцамі з балот”. Палеская вёска Церабень праз асаблівасці навакольнага ландшафту была даволі ізаляванай, што садзейнічала захаванню па-сапраўднаму старажытных песень.
Спявачкі гурта не маюць прафесійнай музычнай адукацыі, а песням навучыліся ад сваіх бацькоў, бабуль і прабабуль. Акрамя спеваў мы чуем ад гурта арыгінальную палескую гаворку. У рэпертуары калектыву вясновыя і летнія абрады (“Ваджэнне Куста”, “Качанне ў расе”, “Косовыца”), якія выглядаюць проста неверагодна.
Калектыў “Церабяначка” – удзельнік шматлікіх канцэртаў і фестываляў, сярод якіх выступленні на конкурсе абрадаў і традыцый “Спадчына”, свяце “Фальварак мінулага” і іншых.