Дуэт Еўдакіі Зіновіч i Фёдара Булыгі

в. Вулька, Драгічынскі раён

Сямейны вакальны дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі  з вёскі Вулька вядомы сваім суладным і моцным выкананнем  старадаўніх (“колішніх”) песень, якія з’яўляюцца сведчаннем даўняй спеўнай традыцыі беларускага Палесся. Еўдакія Зіновіч і Фёдар Булыга спяваюць разам болей за 10 год. 
Апрача музыкі, абое з’яўляюцца носьбітамі народных рамёстваў. Еўдакія Зіновіч займаецца ткацтвам, робіць палотны, ручнікі, строі. У сваю чаргу, Фёдар Булыга таленавіта стварае розныя вырабы з лазы. Разам з аднавяскоўцамі яны таксама збіраюць матэрыялы для ўключэння мясцовай гаворкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Дуэт актыўна ўдзельнічае ў конкурсах і фестывалях, сярод якіх фестываль «Камяніца», фестываль вясельных традыцый “Вяселле Фэст” і інш.

Слухаць альбом
"Jeŭdakija Zinovič & Fiodar Bulyha"

Tradycyja