Гурт “Каляжанкі”

в. Мачуль, Столінскі раён

Калектыў утвораны ў 2015 г. па ініцыятыве Ірыны Ляшкевіч, кіраўніка ўзорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка”.

Удзельніцы калектыву — аматары палескіх традыцыйных песень. У рэпертуары гурта ёсць як абрадавыя, так і пазаабрадавыя песні з мясцовых вёсак Мачуль, Рамель і Цераблічы.
Гурт “Каляжанкі” – удзельнік V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” (аг. Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, 2018), браў удзел у “Спеўных сходах” і прэзентацыі дыска “Бяседныя песні”, на якім можна пачуць у тым ліку і спевы “Каляжанак”.

Tradycyja