Мастацкі кіраўнік — Мікалай Яскевіч.
Першыя рэпетыцыі аўтэнтычнага гурта «Вытокі» адбыліся ў 2000 годзе, калі разам сабраліся аматары фальклору, якія жадалі захаваць сваю спадчыну, як у сцэнічным варыянце, так і ў народных абрадах. Калектыў мае званне “народны”.
У склад гурта “Вытокі” ўваходзіць 8 спевакоў – паслядоўнікаў аўтэнтычнай традыцыі спеву свайго рэгіёну. Песні выконваюцца ў асноўным у двухгалосным варыянце з падгалоскам, што адпавядае традыцыйнай манеры выканання. Асноўны жанравы кірунак — абрадавыя песні, пастаноўкі мясцовых каляндарных (Троіца, Каляды, Ваджэнне Куста, Зажынкі, Грамніцы, Вялікдзень) і сямейных (вяселле) абрадаў. Выконвае гурт і пазаабрадавыя песні, а таксама байкі і паэтычныя творы мясцовых аўтараў.
Гурт “Вытокі” прымаў удзел у шматлікіх конкурсах і фестывалях, сярод якіх:
- Фестываль фальклору “Берагіня” (2004),
- Міжнародны фальклорны фэст у Любліне (2010),
- Міжнародны фальклорны фестываль “Балтыка–2014” і іншыя.