Аўтэнтычны калектыў “Хатовічы”

в. Хатынічы, Ганцавіцкі раён

Кіраўнік — Таццяна Буйкевіч. 

“Хатовічы” — унікальны фальклорны гурт, які існуе больш за 40 гадоў у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэстчыны.  Старэйшай удзельніцы калектыву – амаль 80 год.

Нязменнай крыніцай натхнення для ўдзельнікаў калектыву заўсёды былі мясцовыя песні і абрады.  Выконваюць “Хатовічы” веснавыя, купальскія, жніўныя песні, спяваюць пазаабрадавыя творы і прыпеўкі.
У рэпертуары калектыву – пастаноўкі абраду Каляды, самабытны хатыніцкі абрад “Юр’я”, унікальны вясельны абрад “Застрыг маладых”. Апрача таго, “Хатовічы” могуць навучыць і “намітку завіваць”, і “чапец закруціць”. 

Гледачы зазвычай адзначаюць таксама і асаблівую прыгажосць аўтэнтычных строяў гурта.

Шырокаму колу “Хатовічы”, верагодна, найбольш вядомыя сваім выкананнем хрэстаматыйнай купальскай песні «Ехало Міхайло на кані», для якой гурт SHUMA зрабіў электронную апрацоўку. 

Калектыў  “Хатовічы” – удзельнік шматлікіх канцэртаў і фестываляў, у тым ліку: 

  • Фестываль традыцыйнай музыкі “Rajok” (Мінск, 2019), 
  • Фестываль вясельных традыцый “Вяселле Фэст” (Пружанскі раён, 2019), 
  • Традыцыйныя жніўныя сустрэчы “Олень по бору ходіт” (Бельск-Падляскі, Польшча, 2019), 
  • Канцэрт “Беларусь старажытная” (Вільнюс, Літва, 2019),
  • Фестывалі традыцыйнай музыкі “Pieśni Bagien” (Польшча), 
  • Міжнародным фестывалі “Baltica–2018” (Латвія) і інш.
Tradycyja