Капэла “Колісьнія” была ўтворана ў 2015 годзе.
Капэла выконвае пераважна танцавальны рэпертуар, натхняючыся творчасцю старых вясковых музыкаў. Удзельнікі аркестра перакананыя, што колішняя (“колісьняя”) культура дагэтуль застаецца актуальнай і запатрабаванай і імкнуцца прыўносіць яе элементы ў сучасны асяродак.
Сёння “Колісьнія” — гэта Дзяніс Сухі (скрыпка, дуда), Сяргей Чубрык — (цымбалыю, дуда), Станіслаў Чавус (скрыпка), Ігар Жалткоў (барабан).
Капэла “Колісьнія” – часты ўдзельнік шматлікіх імпрэз, начэй танцаў, фэстаў, “Спеўных сходаў”.