“Любанскія музыкі”

Любань

Калектыў заснаваны ў 2017 г., грае мелодыі да танцаў. У яго складзе — Васіль Семашкевіч (гармонік) і Мікалай Юніцкі (барабан). За правядзенне танцаў адказвае Сяргей Выскварка. 

У рэпертуары гурта такія вядомыя танцы, як “полька-бабачка”, “лысы”, “падэспан”. 

Калектыў захоўвае танцавальныя і вакальныя традыцыя памежжа Цэнтральнай Беларусі і Усходняга Палесся.
Васіль Семашкевіч мае стаж музыцыравання 60 гадоў і ведае мелодыі больш чым 90 танцаў Любаншчыны. У 2017 годзе “”Любанскія музыкі” выдалі зборнік танцавальных найгрышаў “Любанская 10+” дзеля лепшага прадстаўлення танцавальнай традыцыі Любаншчыны і для дапамогі ў развучванні народных танцаў. 

«Любанскія музыкі» актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных фальклорных мерапрыемствах:

  • Фестываль «Камяніца» (2018, 2019),
  • Міжнародны фестываль Варшавы (2018), 
  • Фестывалі “Калейдоскоп культур” (Уроцлаў, 2019),
  • Фестываль вясельных традыцый “Вяселле Фэст” і інш.
Tradycyja