Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй

Строй бытаваў на ўсходзе беларускага Падняпроўя
ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, у частковых межах цяперашніх Веткаўскага, Кармянскага і Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці, атрымаў назву ад вёскі Казацкія Балсуны (Веткаўскі раён)

Святочныя жаночыя строі
вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна

Саро́чка
Лён, бавоўна, пераборнае і бранае ткацтва,
вышыўка крыжыкам, злучальнае шво

Сая̀н
Воўна, двухнітовае аднаўточнае ткацтва

Запа́ска “коц”
Воўна, двухнітовае аднаўточнае ткацтва

По́яс з кі́кіцамі
Воўна, пляценне на сцяне (спрэнг)

Плато́к
Лён, бавоўна, чатыроўнітовае
аднаўточнае і пераборнае ткацтва

Зані́зкі
Шкло, нізанне

Саро́чка

Сая̀н

Запа́ска “коц”

По́яс з кі́кіцамі

Плато́к

Зані́зкі

Паказаныя святочныя жаночыя строі ўключаюць сарочку з льну і бавоўны, якая ўпрыгожана арнаментам у тэхніцы пераборнага і браннага ткацтва, вышыўкай крыжыкам і злучальным швом. На сарочку апранаўся сая́н, паверх яго тканая запа́ска «коц» (фартух). Саян і запаска ваўняныя, зроблены тэхнікай двухнітовага аднаўточнага ткацтва. Адзенне падперазалі поясам з кікіцамі, плеценым на сцяне (спрэнг). На галаве жанчыны насілі платок з льну і бавоўны, у тэхніцы чатырохнітовага аднаўточнага і пераборнага ткацтва. Шыю ўпрыгожваюць шкляныя «занізкі» (пацеркі).

Матэрыял створаны пры ўдзеле ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»

Tradycyja