Клічаўскі строй

Строй бытаваў на памежжы Падняпроўя і Цэнтральнай Беларусі
ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя, у межах цяперашняга Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці

Святочны строй замужняй жанчыны

Руба̀ха 
Палатняная з прамымі плечавымі ўстаўкамі –
палікамі і адкладным каўняром. Разрэз-пазуха глыбокі,
амаль да таліі. Вышыўка выканана процягам і
лікавай гладдзю. Фальбоны-складкі ў месцы пераходу
ад рукава да фальбоны драпіруюцца ніткай на рабро і
замацоўваюцца пры дапамозе яе на запясце

Андара̀к 
З чатырох полак даматканага ваўнянага палатна.
Бакавыя і задняя полкі закладзены
ў буйныя складкі, зафіксаваныя пад палатняны паясок.
Клятчасты дэкор утвораны перакрыжаваннем палос
жоўтага, зялёнага, сіняга, белага і чырвонага колераў

Фарту̀х
З самаробнай ільняной тканіны саржавага перапляцення.
Тры полкі палатна закладзены ў глыбокія
фіксаваныя складкі, пад паясок. Падол
упрыгожаны кампазіцыяй ромба-геаметрычнага арнаменту,
вытканага ніткамі чырвонага і чорнага колеру

Намі̀тка
З тонкага ільнянога даматканага палатна

Кара̀лі
З каралаў цыліндрычнай формы
ў шэсць нізак з сярэбранай пацеркай

По̀яс 
Вытканы на дошчачках з паліхромных ваўняных нітак.
На канцах рэшткі асновы падзелены на тры часткі,
абвіты ніткамі і ўпрыгожаны невялікімі кутасамі

Паказаны святочны строй замужняй жанчыны мае палатняную «рубаху» (кашулю) з прамымі плечавымі ўстаўкамі – палікамі і адкладным каўняром, з глыбокім разрэзам-пазухай, амаль да таліі. Рубаха ўпрыгожана вышыўкай процягам і лікавай гладдзю, а таксама фальбонамі. Фальбоны-складкі ў месцы пераходу ад рукава да фальбоны драпіруюцца ніткай на рабро і замацоўваюцца пры дапамозе яе на запясце. Спераду фартух, які выкананы з самаробнай ільняной тканіны саржавага перапляцення, тры полкі палатна закладзены ў глыбокія фіксаваныя складкі, пад паясок. Падол фартуха ўпрыгожаны кампазіцыяй ромба-геаметрычнага арнаменту, які вытканы ніткамі чырвонага і чорнага колераў. Строй мае андарак, зроблены з чатырох полак даматканага ваўнянага палатна, дэкараваны клятчастым узорам шляхам перакрыжавання палос жоўтага, зялёнага, сіняга, белага і чырвонага колераў. Бакавыя і заднія полкі закладзены ў буйныя складкі і зафіксаваны пад палатняны паясок. Адзенне падперазана поясам, вытканым на дошачках з паліхромных ваяўняных нітак. На канцах пояса рэшткі асновы падзелены на тры часткі, абвіты ніткамі і ўпрыгожаны маленькімі кутасамі. На галаве намітка з тонкага ільнянога даматканага палатна. Шыю ўпрыгожваюць каралі цыліндрычнай формы з сярэбранай пацеркай.

Матэрыял створаны пры ўдзеле УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава»

Tradycyja