Краснапольскі строй

Бытаваў у канцы XIX — першай палове XX стагоддзя на тэрыторыі сучасных Краснапольскага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Хоцімскага раёнаў, часткова Крычаўскага і Мсціслаўскага раёнаў.

Святочны строй замужняй жанчыны

Руба́ха
з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку̀ тканіны і каўнѐрам “стойкай”. Каўнер упрыгожаны дэкаратыўным краявым швом, сцягваецца пры дапамозе чырвонай стужкі, прапушчанай праз праразныя петлі. Вузкі бардзюр геаметрычнага арнаменту размешчаны  на манжэтах рукавоў.

Сая̀н
асаблівасць сілуэта саяна ў крыху завышанай таліі, якая ўтварана
кароткім ліфам-кабатам, пашытым шчыльна па фігуры і прышытым
да яго доўгім андаракам. Андарак пашыты з чатырох полак
напаўшарсцяной ткані, станік саяна – з тканіны фабрычнага вырабу, на падшыўцы. Станік пакроены з шырокім прамавугольным выразам, глыбокай проймай і разрэзам пазухі з левага боку. Краі ўсіх выразаў аблямаваны яркай вузкай чырвонай палоскай тканіны.

Фарту́х
Пашыты з 2,5 полак тонкай  ільняной саматканкі. Верхнія краі полак прысабраны ў дробныя складкі. Вышыўка крыжам і самаробныя карункі  размешчаны па ніжняму краю фартуха, да карункаў прышыта густая стужка доўгіх белых махроў.

По̀яс ткацтва на дошчачках, льняная нітка, паліхромныя ваўняныя ніткі, канцы ўпрыгожаны пампонамі.

Ху́стка з баваўнянай тканіны, вядома як «баранаўская хустка».

Па̀церкі  (2 нізкі) каляровае шкло круглай формы, пластмаса.

Паказаны святочны строй замужняй жанчыны ўключае «рубаху» (кашулю), упрыгожаную раслінным арнаментам на рукавах. Прамыя плечавыя ўстаўкі рубахі прашыты па ўтку тканіны. Каўнер-стойка ўпрыгожаны дэкаратыўным краявым швом, сцягваецца чырвонай стужкай, прапушчанай праз праразныя петлі. Манжэты рукавоў упрыгожаны вузкім бардзюрам геаметрычнага арнаменту. На рубаху апранаўся сая́н з прышытым да яго доўгім андаракам. Асаблівасць сілуэта саяна ў крыху завышанай таліі, утворанай кароткім ліфам-кабатам, пашытым шчыльна па стане. Станік саяна выраблены з фабрычнай тканіны, на падшыўцы, пакроены з шырокім прамавугольным выразам, глыбокай проймай і разрэзам пазухі з левага боку. Краі ўсіх выразаў аблямаваны яркай вузкай чырвонай палоскай тканіны. Андарак пашыты з чатырох полак напаўшарсцяной тканіны. Спераду фартух, пашыты з 2,5 полак тонкай ільняной саматканкі, упрыгожаны вышыўкай крыжам і самаробнымі карункамі па ніжнім краі, да карунак прышыта густая стужка доўгіх белых махроў. Верхнія краі полак фартуха сабраны ў дробныя складкі. Адзенне падперазалі тканым на дошачках поясам з геаметрычным арнаментам, канцы якога ўпрыгожаны пампонамі. Пояс выраблены з льняных і паліхромных ваяўняных нітак. На галаве насілі аўтэнтычную хустку з баваўнянай тканіны, вядомую як «баранаўская хустка». Шыя ўпрыгожана дзвюма нізкамі пацерак з каляровага шкла круглай формы і пластмасы.

Матэрыял створаны пры ўдзеле УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава»

Tradycyja