Традыцыйны строй / Любанскі строй
Любанскі строй
Строй бытаваў ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя на памежжы Цэнтральнай Беларусі і Усходняга Палесся, у межах цяперашняга Любанскага раёна Мінскай вобласці. Атрымаў назву ад мястэчка Любань (цяпер горад). Паказаныя строі сабраны з розных населеных пунктаў рэгіёна. У рэгіёне бытавала асаблівая традыцыя ткання паясоў, калі снуецца «парамі» (нітак асновы), а тчэцца «троечкамі». Іншай адметнасцю мясцовага строю ёсць галаўныя ўборы замужніх жанчын, якія ствараліся з чапца, наміткі, а таксама некалькіх хустак
Святочны строй замужняй жанчыны старэйшага веку
(вёскі Обчын, Рачэнь)
Кашу́ля
(г.п. Урэчча)
Ільняная з кужэльнага палатна. Абрадавая кашуля дадольніца.
Традыцыйны строй з палікамі, рукавы выкраены з намёткі такім чынам,
каб тканыя арнаметнаваныя палоскі былі па нізу рукава, каб рукаў
не быў шырокім наўскос зрэзаны клін. Ён жа ўстаўляецца пад руку
на месца ластавіцы, атрымоўваецца і ластавіца арнаментаваная.
Палікі не маюць арнаменту – абрадавая чысціня.
Каўнерык прамы адкладны.
Андара́к
(в. Арлёва)
Ваўняны ў дзве полкі скроены папярок. Пашыты з клятчатай даматканкі.
Сабраны на поясе ў дробныя складачкі і ўвесть запрасаваны ў нешырокія складкі
Хварту́х
(в. Куценка)
Двухполкавы. Пашыты з даматканага ільнянога палатна.
Аздоблены некалькімі відамі вышыўкі: крыжык, козлік,
лікавая гладзь, процяг, сцябельчаты і паддзёвачны шыўкі
По́яс
(в. Рачэнь)
Сатканы з ільняных і ваўнятых нітак.
Вытканы на ніту мясцловым спосабам
Ху́стка
Чырвоны платок
Шнуро́ўкі
(баціначкі)
На́мітка
(в. Азломль)
Пад наміткай на сабраныя валасы надзеты чапец.
Ільняная аздоблена тканым рамбічным арнаментам.
На краях краявая мярэжка і вязаныя мохрыкі.
Завіта ў летні спосаб нашэння
Чапе́ц
Круглы. Вязаны шыдэлкам з дамапрадзеных ільняных нітак
Істу́жкі
Шыйнае упрыгажэнне з атласных стужак
Па́церкі
Шыйнае упрыгажэнне
Гарсэ́т
(в. Закальное)
Паясное жаночае адзенне пашыта з мануфактурных тканін, прыталенага крою
Кашу́ля
Андара́к
Хварту́х
По́яс
Ху́стка
Шнуро́ўкі
На́мітка
Чапе́ц
Істу́жкі
Па́церкі
Гарсэ́т
Паказаны святочны строй замужняй жанчыны старэйшага веку ўключае ільняную кашулю з кужэльнага палатна, якая паходзіць з мястэчка Урэчча (цяпер гарадскі пасёлак). Гэта абрадавая кашуля «дадольніца» (доўгая кашуля) традыцыйнага строю з палікамі. Рукавы выкраены з наміткі такім чынам, каб тканыя арнаментаваныя палоскі былі па нізе рукава, ён жа ўстаўляецца пад руку на месца ластавіцы. Палікі не маюць арнаменту праз абрадавую чысціню. У кашулі прамы адкладны каўнер. На кашулю апрануты чырвоны гарсэт прыталенага крою з вёскі Закальное, пашыты з мануфактурных тканін. Спераду двухполкавы хвартух з вёскі Ку́ценка, пашыты з даматканага ільнянога палатна. Хвартух багата ўпрыгожаны арнаментам, некалькімі відамі вышыўкі: крыжык, козлік, лікавая гладзь, процяг, сцябельчаты і паддзёвачны шыўкі. Строй мае ваўняны ў дзве полкі андарак з вёскі Арлёва, скроены папярок, пашыты з клятчатай даматканкі. Андарак сабраны на поясе ў дробныя складачкі і ўвесь запрасаваны ў нешырокія складкі. Адзенне падперазалі поясам, вытканым з ільняных і ваўняных нітак на ніту мясцовым спосабам, у паказаным строі пояс з вёскі Рачэнь (цяпер аграгарадок). Строй мае адметны мясцовы галаўны ўбор, які складаецца з чапца, наміткі, і некалькіх хустак. Чапец круглы, вязаны шыдэлкам з дамапрадзеных ільняных нітак, надзеты на сабраныя валасы. Ільняная намітка з вёскі Азломль надзета на чапец, аздоблена тканым рамбічным арнаментам, мае краявую мярэжку і вязаныя мохрыкі, завіта летнім спосабам нашэння. Шыю ўпрыгожваюць пацеркі, а таксама чырвоныя атласныя істужкі паверх каўняра кашулі. На нагах чорныя скураныя баціначкі-шнуроўкі.
Святочны строй маладой дзяўчыны на выданні
Кашу́ля
(в. Рачэнь)
Паліковагага крою пашыта з ільнянога даматканага палатна.
Упрыгожана вышытым процягам арнамента і па паліках, манжэтах
і верху рукава. Каўнерык стойка упрыгожаны брыжамі –
“наплюсованы” у складачкі
Андара́к
(в. Обчын)
Ваўняны ў дзве полкі скроены папярок.
Пашыты з клятчатай даматканкі. Сабраны на поясе
ў дробныя складачкі і ўвесь запрасаваны у нешырокія складкі
Фарту́х
(в. Зялёнкі)
Двухполкавы пашыты з ільнянога даматканага палатна. Упрыгожаны вышытым процягам арнаментам і рошвай з ільняных нітак
По́яс
(в. Закальное)
Ваўняны сатканы на ніту мясцовым спосабам
Гарсэ́т
(в. Пласток)
Паясное жаночае адзенне пашыта з мануфактурных тканін,
прыталенага крою. Аздоблены стужкамі і карункамі
Скі́ндачка
Галаўны ўбор незамужніх дзяўчат
Па́церкі
Шыйныя упрыгажэнні
Істу́жкі
Шыйнае упрыгажэнне з атласных стужак
Шнуро́ўкі
(баціначкі)
Кашу́ля
(в. Рачэнь)
Паліковагага крою пашыта з ільнянога даматканага палатна.
Упрыгожана вышытым процягам арнамента і па паліках, манжэтах
і верху рукава. Каўнерык стойка упрыгожаны брыжамі –
“наплюсованы” у складачкі
Андара́к
(в. Обчын)
Ваўняны ў дзве полкі скроены папярок.
Пашыты з клятчатай даматканкі. Сабраны на поясе
ў дробныя складачкі і ўвесь запрасаваны у нешырокія складкі
Фарту́х
(в. Зялёнкі)
Двухполкавы пашыты з ільнянога даматканага палатна. Упрыгожаны вышытым процягам арнаментам і рошвай з ільняных нітак
По́яс
(в. Закальное)
Ваўняны сатканы на ніту мясцовым спосабам
Гарсэ́т
(в. Пласток)
Паясное жаночае адзенне пашыта з мануфактурных тканін,
прыталенага крою. Аздоблены стужкамі і карункамі
Скі́ндачка
Галаўны ўбор незамужніх дзяўчат
Па́церкі
Шыйныя упрыгажэнні
Істу́жкі
Шыйнае упрыгажэнне з атласных стужак
Шнуро́ўкі
(баціначкі)
Святочны строй маладой дзяўчыны на выданні мае ільняную кашулю паліковагага крою з даматканага палатна, упрыгожаную вышытым процягам арнаментам па паліках, манжэтах і версе рукава. Каўнер-стойка ўпрыгожаны брыжамі – «наплюсованы» ў складачкі. Кашуля паходзіць з вёскі Рачэнь. На кашулю апрануты блакітны гарсэт прыталенага крою з вёскі Пласток, пашыты з мануфактурных тканін, аздоблены стужкамі і карункамі. Спераду двухполкавы фартух з ільнянога даматканага палатна, упрыгожаны вышытым процягам арнаментам і рошвай з ільняных нітак. Фартух паходзіць з вёскі Зялёнкі. Строй уключае андарак з вёскі Обчын, выкананы як і ў строі замужняй жанчыны. Адзенне падперазана ваўняным поясам з вёскі Закальное, сатканым на ніту традыцыйным мясцовым спосабам. На галаве скі́ндачка – галаўны ўбор незамужніх дзяўчат, упрыгожана геаметрычным арнаментам і махрой. На шыі пацеркі і чырвоныя істужкі. На нагах чорныя скураныя баціначкі-шнуроўкі.
Святочны строй дзяўчыны-падлетка (вёска Обчын)
Кашу́ля на гестцы
(в. Калінаўка)
Пашыта з ільнянога даматкагага палатна, варатнік стойка,
аздоблена аплікацыяй з мануфактурнага белага паркалю.
Аздаблене па маніжцы, манжэтах і гестцы
Калы́шка
(в. Обчын)
Наплечнае мясцовае адзенне, пашыта з двух кавалкаў ваўнянай даматканкі (такая ж выкарыстоўвалася для пашыву андаркаў, часта дзяўчатам шылі калышкі са старых андаракаў бабуль) на лямках
По́яс
(в. Обчын)
Сатканы на ніту мясцовым спосабам
Ні́зка
Шыйнае ўпрагажэнне са штучных камянёў
Ху́стачка
Завязаная “ў павязку”
Ла́пці
(в. Обчын)
Плеценыя з нітак. Такія лапці плялі шыдэлкам
з тоўстых пяньковых нітак ці з сасновага кораня
Кашу́ля на гестцы
(в. Калінаўка)
Пашыта з ільнянога даматкагага палатна, варатнік стойка,
аздоблена аплікацыяй з мануфактурнага белага паркалю.
Аздаблене па маніжцы, манжэтах і гестцы
Калы́шка
(в. Обчын)
Наплечнае мясцовае адзенне, пашыта з двух кавалкаў ваўнянай даматканкі (такая ж выкарыстоўвалася для пашыву андаркаў, часта дзяўчатам шылі калышкі са старых андаракаў бабуль) на лямках
По́яс
(в. Обчын)
Сатканы на ніту мясцовым спосабам
Ні́зка
Шыйнае ўпрагажэнне са штучных камянёў
Ху́стачка
Завязаная “ў павязку”
Ла́пці
(в. Обчын)
Плеценыя з нітак. Такія лапці плялі шыдэлкам
з тоўстых пяньковых нітак ці з сасновага кораня
Святочны строй дзяўчыны-падлетка ўключае ільняную кашулю на гестцы, пашытую з даматканага палатна, аздобленую аплікацыяй з мануфактурнага белага паркалю па маніжцы, манжэтах, гестцы. Ёсць каўнер-стойка. Кашуля паходзіць з вёскі Убіба́чкі (цяпер Калінаўка). На кашулі мясцовае наплечнае адзенне калы́шка, пашытае з двух кавалкаў ваўнянай даматканкі, на лямках. Даматканка як на калышцы выкарыстоўвалася і для пашыву андаракоў, таму часта дзяўчатам шылі калышкі са старых андаракоў бабуль. Адзенне падперазалі поясам, сатканым мясцовым спосабам на ніту. На галаве хустачка, завязаная «ў павязку». Шыя ўпрыгожана ні́зкай з штучных камянёў. На нагах плеценыя з нітак лапці. Такія лапці плялі шыдэлкам з тоўстых пяньковых нітак ці з сасновага кораня. Калышка, пояс і лапці ў паказаным строі паходзяць з вёскі Обчын.
Святочны строй хлопца-падлетка (вёска Рачэнь)
Кашу́ля
Ільняное кужэльнае палатно, крой кашулі тунікападобны,
варатнік стойка, кашуля на манішцы і з падоплёкай
(устаўка для большай носкасці на плячах. Аздоблена
вышыўкай крыжыкам па маніжцы, варатніук і манжэтах
Нагаві́цы
Палатняныя, “у два наўскосныя кліны”
По́яс
Тканы на ніту мясцовым спосабам
Камізэ́лька
Безрукаўнае наплечнае адзеннне з мануфактурных тканін
Карту́з
Сшыты з плеценых саламяных палосак, якія па мясцоваму называюць “зубаткі”
Боты
Скураныя мануфактурнай работы
Кашу́ля
Ільняное кужэльнае палатно, крой кашулі тунікападобны,
варатнік стойка, кашуля на манішцы і з падоплёкай
(устаўка для большай носкасці на плячах. Аздоблена
вышыўкай крыжыкам па маніжцы, варатніук і манжэтах
Нагаві́цы
Палатняныя, “у два наўскосныя кліны”
По́яс
Тканы на ніту мясцовым спосабам
Камізэ́лька
Безрукаўнае наплечнае адзеннне з мануфактурных тканін
Карту́з
Сшыты з плеценых саламяных палосак, якія па мясцоваму называюць “зубаткі”
Боты
Скураныя мануфактурнай работы
Святочны строй хлопца-падлетка вёскі Рачэнь мае ільняную кашулю з кужэльнага палатна, тунікападобнага крою з каўняром-стойкай. Кашуля на манішцы і з падаплёкай (устаўка для большай носкасці на плячах), упрыгожана вышыўкай крыжыкам на манішцы, каўняры, манжэтах. Кашуля падперазалася тканым на ніту мясцовым поясам. На кашулю апраналася камізэлька з мануфактурных тканін. Ніжэй за пояс палатняныя нагавіцы «ў два наўскосныя кліны», на нагах скураныя мануфактурныя боты. Галаўны ўбор «карту́з», сшыты з плеценых саламяных палосак, якія маюць мясцовую назву «зубаткі».
Матэрыял створаны пры ўдзеле ДУ «Любанскі музей народнай славы».