Маларыцкі строй

Строй бытаваў у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя на Заходнім Палессі, у межах цяперашняга Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Маларыцкі строй вызначаецца архаічнасцю, класічнай завершанасцю форм адзення, адметнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын і багатым аздабленнем арнаментам

Святочны строй маладой замужняй жанчыны з вёскі Збураж

Саро́чка
Палатняная сарочка з адкладным каўняром.
Упрыгожана вышыўкай наборам і краявым швом

Бу́рка (спадніца)
Пашыта з арнаментаванай напаўваўнянай саматканкі,
выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва

Фартушо́к
Пашыты з ільняной арнаментаванай саматканкі,
выкананай у тэхніцы чатырохнітовага і бранага ткацтва,
абшыты карункамі

Кра́йка (пояс)
Вытканы на ніту з ваўняных нітак. Канцы ўпрыгожаны махрамі

Кімба́лка
Прылада для стварэння прычоскі. Абручык з вішнёвай галінкі з прывязанымі да яго матузкамі

Пла́т
З тонкага саматканага палатна. Упрыгожаны вышыўкай
наборам, крыжыкам, краявым швом

Па́церкі

Крыжык на стужцы

Чараві́кі

Паказаны святочны строй маладой замужняй жанчыны з вёскі Збу́раж уключае палатняную сарочку з адкладным каўняром, упрыгожаную вышыўкай наборам і краявым швом. Спераду фартушок, пашыты з ільняной арнаментаванай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага і бранага ткацтва. Строй мае бу́рку (спадніцу), пашытую з арнаментаванай напаўваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва. Адзенне падперазалі «кра́йкай» (мясцовым поясам), вытканым на ніту з ваўняных нітак, канцы пояса ўпрыгожаны махрамі. Верхнім галаўным уборам выступае плат з тонкага саматканага палатна, упрыгожаны вышыўкай наборам, крыжыкам і краявым швом. Для стварэння прычоскі «каблучок» выкарыстоўвалася кімба́лка, якая ёсць абручыкам з вішнёвай галінкі з прывязанымі да яго матузкамі. Прычоска пакрывалася чапцом, сплеценым на прутках з баваўняных нітак. Шыя ўпрыгожана пацеркамі і крыжыкам на чырвонай стужцы. На нагах чорныя скураныя чаравікі, невысокія халяўкі шнуруюцца спераду.

Святочны строй дзяўчыны з вёскі Гвозніца

Саро́чка
Пашыта з арнаментаванай баваўнянай саматканкі,
выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва.
Адкладны каўнер і пазушны разрэз упрыгожаны вышыўкай
крыжыкам, коскай, краявым швом

Бу́рка (спадніца)
Пашыта з арнаментаванай напаўваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва

Фартушо́к
Пашыты з баваўнянай тканіны, аздоблены вышыўкай крыжыкам, коскай, краявым швом

Кра́йка (пояс)
Вытканы на ніту з ваўняных нітак. Канцы ўпрыгожаны махрам

Па́церкі

Чараві́кі

Саро́чка
Палатняная сарочка з адкладным каўняром.
Упрыгожана вышыўкай наборам і краявым швом

Бу́рка (спадніца)
Пашыта з арнаментаванай напаўваўнянай саматканкі,
выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва

Фартушо́к
Пашыты з ільняной арнаментаванай саматканкі,
выкананай у тэхніцы чатырохнітовага і бранага ткацтва,
абшыты карункамі

Кра́йка (пояс)
Вытканы на ніту з ваўняных нітак. Канцы ўпрыгожаны махрамі

Па́церкі

Чараві́кі

Святочны строй дзяўчыны з вёскі Гвозніца мае сарочку з арнаментаванай баваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніках чарытохнітовага і бранага ткацтва. Адкладны каўнер і пазушны разрэз сарочкі ўпрыгожаны вышыўкай крыжыкам, коскай і краявым швом. Спераду фартушок, пашыты з баваўнянай тканіны і аздоблены вышыўкай крыжыкам, коскай і краявым швом. Строй уключае бу́рку (спадніцу), якая пашыта з арнаментаванай напаўваўнянай саматканкі, зробленай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва. Адзенне падперазалі «кра́йкай», поясам вытканым на ніту з ваўняных нітак з канцамі ўпрыгожанымі махрамі. Шыя ўпрыгожана пацеркамі і чырвонай стужкай. Чырвоная стужка таксама навязана на касу. На нагах чорныя скураныя чаравікі на шнуроўцы.

Святочны строй дзяўчыны з вёскі Хацíслаў

Саро́чка
Палатняная, з адкладным каўняром. Аздоблена вышыўкай наборам, крыжыкам, коскай, краявым швом

Хварту́х (спадніца)
Пашыты з арнаментаванай напаўільняной саматканкі, выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва

Фартушо́к
Пашыты з арнаментаванай напаўільняной саматканкі, выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва

Кра́йка (пояс)
Вытканы на ніту з ваўняных нітак. Канцы ўпрыгожаны махрамі

Вяно́к 
Сплецены з барвінка і кветак

Па́церкі

Чараві́кі

Саро́чка
Палатняная сарочка з адкладным каўняром.
Упрыгожана вышыўкай наборам і краявым швом

Бу́рка (спадніца)
Пашыта з арнаментаванай напаўваўнянай саматканкі,
выкананай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва

Фартушо́к
Пашыты з ільняной арнаментаванай саматканкі,
выкананай у тэхніцы чатырохнітовага і бранага ткацтва,
абшыты карункамі

Кра́йка (пояс)
Вытканы на ніту з ваўняных нітак. Канцы ўпрыгожаны махрамі

Па́церкі

Чараві́кі

Святочны строй дзяўчыны з вёскі Хаці́слаў уключае палатняную сарочку з адкладным каўняром, аздобленую вышыўкай наборам, крыжыкам, коскай і краявым швом. Спераду фартушок, пашыты з арнаментаванай напаўільняной саматканкі, зробленай у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва. Строй мае бу́рку, пашытую з арнаментаванай напаўільняной саматканкі, якая выканана у тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва. Адзенне падперазана «крайкай», вытканым на ніту поясам з ваўняных нітак, канцы ўпрыгожаны махрамі. На галаве вянок, сплецены з барвінка і кветак. Шыю ўпрыгожваюць пацеркі. На нагах чорныя скураныя чаравікі на шнуроўцы.

Матэрыял створаны сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры,
мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Tradycyja