Панямонскі строй

Строй бытаваў у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя на Панямонні, у межах цяперашніх Гродзенскай і сумежных частак Брэсцкай і Мінскай абласцей. Строй амаль без арнаменту, мае стрыманыя колеры,
на выгляд строю паўплываў гарадскі касцюм

Святочны строй замужняй жанчыны

Кашу́ля
Кашуля пашыта з саматканага палатна з паліка́мі.
Па гарлавіне – адкладны каўнер. Шырокі рукаў на запясці завяршаецца брыжамі.
Па краю каўняра і брыжыкаў падшыты самаробныя карункі

Андара́к
Паўшарсцяное палатно выткана ў тэхніцы пяцінітовага аднаўточнага ткацтва.
Пашыты ў тры полкі з дробнымі густымі зморшчынамі на поясе.
Падо́л спадніцы ўпрыгожвае палоска аксаміту кантраснага колеру

Фарту́х
Пашыты ў адну полку з саматканага палатна.
Над фальбонай у складкі акцэнтам выступае бардзюр з тканага ўзору

Гарсэ́т-шнуроўка
Пакроены з цёмнай аксамітавай тканіны. Прыталены сілуэт падкрэслівае шнуроўка па крысе полак, разрэзы па нізу. Гарсэ́т абшыты стужкай пазументу

Капту́р 
Пашыты з крамнай шаўковай тканіны. Край налобнай часткі
і вушак аблямаваны бейкай. Вушкі ўпрыгожаны нашыўкай бісеру,
шклярусу. Да вузкай часткі прымацаваны стужкі-завя́зкі

Ху́стка
Крамная хуста вялікага памеру. Павязвалася паверх ніжняй
хусткі канцамі назад, хаваяючы іх пад распраўлены вугал хусты

Бо́цікі
Скураныя боцікі на шнуроўцы

Кашу́ля

Андара́к

Фарту́х

Гарсэ́т-шнуроўка

Капту́р

Ху́стка

Бо́цікі

Паказаны святочны строй замужняй жанчыны ўключае белую кашулю з саматканага палатна з паліка́мі. Кашуля мае адкладны каўнер па гарлавіне, шырокі рукаў на запясці завяршаецца брыжамі. Кашуля ўпрыгожана па краі каўняра і брыжыкаў падшытымі самаробнымі карункамі. На кашулю апранаўся гарсэт-шнуроўка з цёмнай аксамітавай тканіны, абшыты стужкай пазументу. Гарсэт мае прыталены сілуэт, падкрэслены шнуроўкай па крысе полак, па нізе разрэзы. Спераду белы фартух, пашыты ў адну полку з саматканага палатна. Фартух упрыгожаны бардзюрам тканага ўзору, які выступае акцэнтам над фальбонай у складкі. Строй мае андарак бураковага колеру з паўшарсцянога палатна, якое выткана ў тэхніцы пяцінітовага аднаўточнага ткацтва, пашыты ў тры полкі з дробнымі густымі зморшчынамі на поясе. Падол (ніз) спадніцы ўпрыгожаны палоскай аксаміту цёмнага колеру. На галаве белая крамная хустка невялікага памеру, паверх якой канцамі назад, хаваючы іх пад распраўлены вугал хусты, павязвалася крамная хуста вялікага памеру. На нагах чорныя скураныя боцікі на шнуроўцы.

Святочны строй замужняй жанчыны

Кашу́ля
Кашуля пашыта з саматканага палатна з паліка́мі.
Па гарлавіне – адкладны каўнер. Разрэз пазухі
аздоблены вышыўкай у тэхніцы крыжа.
Шырокі рукаў на запясці завяршаецца брыжамі

Андара́к
Паўшарсцяное палатно ў вертыкальную полоску выткана
ў тэхніцы трохнітовага аднаўточнага ткацтва.
Спадніца пашыта густой зборкай на поясе

Фарту́х
Пашыты з адной полкі саматканага палатна. Вузкія вертыкальныя
складкі запрасаваныя ў выглядзе плесіроўкі

Гарсэ́т
Пакроены з цёмнага паўшарсцянога палатна,
вытканага ў тэхніцы чатырохнітовага аднаўточнага
перапляцення. Мае прыталены сілуэт з баскай.
На правае крысо ліфа нашыта два рады гузікаў

Чапе́ц
Пашыты з льнянога палатна ў выглядзе невялікай шапачкі,
якая ззаду сцягваецца матузком. Край налобнай часткі
ўпрыгожаны самаробнымі карункамі

Ху́стка
Крамная хуста вялікага памеру.
1) Павязвалася паверх ніжняй хусткі або чапца канцамі назад,
хаваяючы іх пад распраўлены вугал хусты.
2) Павязвалася паверх невялікай хусты або чапца канцамі вакол
галавы над ілбом – “кру́гленька”, дзе канцы запраўляліся
і хаваліся. Вугал на спіне распраўляўся

Бо́цікі
Скураныя боцікі на шнуроўцы

Кашу́ля

Андара́к

Фарту́х

Гарсэ́т

Чапе́ц

Ху́стка

Бо́цікі

Другі паказаны святочны строй замужняй жанчыны ўключае белую кашулю, пашытую з саматканага палатна з палікамі. Кашуля мае адкладны каўнер па гарлавіне, разрэз пазухі ўпрыгожаны вышыўкай у тэхніцы крыжа, шырокі рукаў на запясці завершаны брыжамі. На кашулю апранаўся гарсэт з цёмнага паўшарсцянога палатна, вытканага ў тэхніцы чатырохнітовага аднаўточнага перапляцення. Гарсэт мае прыталены сілуэт з баскай, на правае крысо ліфа нашыты два рады гузікаў. Спераду белы фартух, пашыты з адной полкі саматканага палатна, вузкія вертыкальныя складкі запрасаваны ў выглядзе плесіроўкі. Строй мае андарак з паўшарсцянога палатна ў вертыкальную палоску, вытканага ў тэхніцы трохнітовага аднаўточнага ткацтва, спадніца пашыта густой зборкай на поясе. На галаве белы чапец, пашыты з льнянога палатна ў выглядзе невялікай шапачкі, якая ззаду сцягваецца матузком. Край налобнай часткі чапца ўпрыгожаны самаробнымі карункамі. Паверх чапца насілася крамная хуста вялікага памеру, яна павязвалася вакол галавы над ілбом – «кру́гленька», дзе канцы запраўляліся і хаваліся, вугал хусты на спіне распраўляўся. Шыя ўпрыгожана чырвонай стужкай, навязанай на каўнер. На нагах чорныя скураныя боцікі на шнуроўцы.

Матэрыял створаны пра ўдзеле аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Tradycyja