Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Веснавыя абрады
Веснавыя абрады
ПРОВАДЫ ЗІМЫ, ЗАКЛІКАННЕ ВЯСНЫ I МАСЛЕНIЦА
За тыдзень да Вялікага посту гуляюць Масленіцу.
Некалі ў вёсках гэтае свята адзначалі весела: каталіся на конях і на санках з горак (каб лён доўгі рос), гушкаліся на арэлях, спявалі традыцыйныя песні і абыходзілі хаты, дзе жылі бабылі, падпіралі дзверы тоўстай калодай або вешалі такому хлопцу на шыю невялікую калодку і патрабавалі пачастунку. Гэта была жаночая забава, якая завяршалася ў карчме або ў хаце сумесным частаваннем, дзе пілі піва з даёнак, каб кароўкі давалі многа малака.
Пачатак спявання вяснянак вызначаецца ў розных рэгіёнах Беларусі пэўнымі святамі або прысвяткамі (найчасцей гэта Грамніцы, Масленіца, Саракі, Благавешчанне, а таксама – Аўдакея, Аляксей, сярэдзіна Вялікага посту, Вялікдзень, Ушэсце, прысвяткі, істотныя ў лакальнай традыцыі) ці прыроднымі з’явамі («снег растаў», «як пойдзе лёд», «як трава на лугах зацвіце, лотаць на вадзе», «як жаваранак прылятае»).