Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Зімовыя абрады / Ігрышча “Ката пячы”
Ігрышча “Ката пячы”
у вёсцы Скірмантава
Зімовыя ігрышчы і забавы некалі былі шырока распаўсюджаны ў вёсках, зараз іх элементы выкарыстоўваюцца ў гарадскіх калядных, навагодніх святах, у аграсядзібах. А ў жывой традыцыі захавалася ігрышча “Ката пячы” у аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, якое даўней было шырока распаўсюджана на Міншчыне.
Абрад-ігрышча ў Скірмантаве праводзіцца ўвечары, жанатыя і нежанатыя пары збіраюцца ў адной хаце на вясёлую гулянку ў складчыну, асноўная падзея якой – абрадавая гульня «Ката пячы». На Паазер’і аналагічная традыцыя – “Жаніцьба Цярэшкі”, якая мае свае адметнасці. У наш час сляды ігрышча “Ката пячы” можна знайсці ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Лагойскім, Мінскім раёнах Міншчыны, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці на мяжы з Мінскай. А вось у Дзяржынскім раёне ў аграгарадку Скірмантава захавалася жывая традыцыя. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Міншчыны, пагулянка мае свае адметныя рысы. Можа праводзіцца ў перыяд паміж пастамі — Піліпаўкай і Вялікім постам перад Вялікаднем, у тым ліку ў калядны перыяд.