Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Зімовыя абрады / Абрад “Конікі”
Абрад "Конікі" ў Давыд-Гарадку
13 студзеня ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці праводзіцца абрад на Шчодры вечар, які мясцовыя называюць “Конікі” (мае статус НКС).
У многіх сем’ях беражліва захоўваецца абрадавая атрыбутыка. Мужчыны робяць для сябе “коніка”. Гурты маскіраваных пачынаюць хадзіць пад вечар. У асноўным конікі шчадруюць пад вокнамі. Спяваюць пра тонкую і высокую сасну, на якой зіхацела залатая “корыца” (кара), віншуюць гаспадароў са Шчадрацом, жадаюць ім дабра і “коб за год дождалі”, і маюць за гэта грошы, і не толькі грошы. Пасля ўсе гурты ладзяць агульны карнавал на цэнтральнай плошчы горада.