Абрад “Стрэчанне”

Першымі на Беларусі 15 лютага на свята Стрэчанне заклікаюць вясну карагодамі ў вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Абрад “Стрэчанне” мае статус НКС. Пасля службы ў царкве гурт спявачак упрыгожвае елачку, затым даюць яе ў рукі дзяўчынцы, якую мужчыны вязуць на саначках у цэнтр сяла. На кожным скрыжаванні жанчыны водзяць веснавыя карагоды, трымаючы ў руках грамнічныя (стрэчанскія) свечкі. Карагоды круглыя, як сонца, у выглядзе сонечных прамянёў, таксама жанчыны сыходзяцца свечкамі, трымаючы іх высока. Усё гэта — магія заклікання сонца і сонечнага цяпла на зямлю, чаканне вясны. Елачку ўмацоўваюць на крыжы, а леташнюю спальваюць: хутка наступіць пара росквіту прыроды, цяпла і жыццядайнага сонейка.

Тэкст: Рэгіна Гамзовіч
Фота: Альфрэд Мікус

Tradycyja