Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Веснавыя абрады / Абрад “Гу, вясна!”
Абрад “Гу, вясна!”
У вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці памятаюць і аднавілі традыцыю выпякаць піражкі для дзяцей, якія кладуць у белую хустачку з куском белага сыру, маслам, вараным яйкам. Дзеці бяруць вузлікі і ідуць да стога або ўзлязаюць на любое іншае высокае месца, б’юцца яйкамі на ўбіткі, з’ядаюць тое, што ім далі, а старэйшыя – маці, бабулі, сястрычкі — спяваюць веснавыя загукальныя песні.
Аўтарка тэкста: Рэгіна Гамзовіч
Аўтар фота: Альфрэд Мікус