Карагод "Лука" на Вялікдзень

у аграгарадку Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці

Велікодны карагод «Лука» захаваўся ў аграгарадку Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, фальклорны гурт «Маркаўчанка» вадзіў яго сумесна з моладдзю этнаклуба «Кола».

19 красавіка 2021 года гэты карагод атрымаў статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці (НКС) Беларусі. Паколькі ён з’яўляецца часткай мясцовай традыцыі святкавання Вялікадня, то ўключае службу ў царкве, карагод пасля службы і традыцыю разгавення ў сям’і, гульні з велікоднымі яйкамі-фарбаванкамі і валачобныя абыходы. Тых, хто спявае валачобныя песні, тут называюць валоўнікамі. Абрад, практыка якога ўжо згасала, з 2020 года сталі падтрымліваць удзельнікі этнаграфічнага клуба “Кола”, што паходзіць з Маладзечна. Слова “лука” азначае ўвагнутае рэчышча ракі, за якім пойменны луг. Такі луг каля ракі Гадзеі ў Маркава ёсць, толькі з цягам часу абрад сталі праводзіць каля царквы пасля службы на Вялікдзень.

Тэкст: Рэгіна Гамзовіч
Фота: Альфрэд Мікус

Tradycyja