Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Веснавыя абрады / Абрад “Ваджэнне Кусты” на Троіцу
Абрад “Ваджэнне Кусты” на Троіцу
Вёска Лобча, Лунінецкi раён
Абрад, які некалі шырока бытаваў на Піншчыне, але ж у жывой традыцыі там не захаваўся. Толькі ў Лобчы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці яго праводзяць спрадвеку бесперапынна на другі дзень Тройцы і дзяўчыну, якую абвіваюць кляновым лісцем, называюць Кустай. Жыхары чакаюць гасцей, шчодра частуюць, адорваюць за песні, за музыку і захаванне традыцыі. Куста сімвалізуе дзяўчыну, якая хутка возьме шлюб і адыдзе ад свайго роду ў род мужа. Таму сельская абшчына ладзіла такое сімвалічнае развітанне з ёю і нагадвала, каб яе па традыцыі адарылі. Заканчваецца абрад сумесным частаваннем.