Абрад “Зажынкі”

вёска Жароўка, Любанскі раён

Зажынкі – старадаўні земляробчы звычай, які звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. У зажынкавых абрадах і звычаях яскрава бачны элементы земляробчай магіі, заклінанні, адлюстравана пашана селяніна да хлеба. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: упрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці, зерне з яго замешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.

Рэканструкцыю старажытнага земляробчага абраду «Зажынкі» правёў мясцовы фальклорны калектыў “Павалякі” у вёсцы Жароўка, Любанскага раёна, Беларусь,  17 ліпеня 2019 года.

Тэкст: Рэгіна Гамзовіч
Фота: Альфрэд Мікус

Tradycyja