Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Восеньскія абрады / Абрад “Багач”
Абрад “Багач”
Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21 верасня. Багачом называлі лубок з жытам і свечкай у ім. Гэта быў сімвал багатага ўраджаю, таму яго падчас свята насілі ў кожную хату і адрыну, што забяспечвала сям’і дабрабыт і шчасце. Зерне ў гэты кошык збіралі, абмалаціўшы першы зажыначны сноп, а свечку сукалі ўрачыста, спяваючы дажыначныя песні. Да ўсходу сонца на Багача гаспадар засяваў поле жытам, асвечаным яшчэ ў Першую Прачыстую 28 жніўня. Жывая традыцыя гэтага свята страчана, хоць святы ўраджаю ў краіне праводзяцца штогод пад назвай “Дажынкі”, бо першы раз яго праводзілі ў жніўні якраз на дажынкі падчас заканчэння работ у полі.
“Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы рэгулярна ладзіць свята Багач у Вязынцы.