Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Летнія абрады / Абрад “Зажынкі”
Абрад “Зажынкі”
вёска Жароўка, Любанскі раён
Зажынкі – старадаўні земляробчы звычай, які звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. У зажынкавых абрадах і звычаях яскрава бачны элементы земляробчай магіі, заклінанні, адлюстравана пашана селяніна да хлеба. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: упрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці, зерне з яго замешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.
Рэканструкцыю старажытнага земляробчага абраду «Зажынкі» правёў мясцовы фальклорны калектыў “Павалякі” у вёсцы Жароўка, Любанскага раёна, Беларусь, 17 ліпеня 2019 года.