Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Веснавыя абрады / Aбрад “Чырачка”
Aбрад “Чырачка”
аграгарадoк Тонеж, Лельчыцкi раён
У аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна спраўляюць абрад “Чырачка”. Напярэдадні або зранку пякуць пернічкі ў выглядзе качкі, якая першай прылятае вясной, — чырачкі. Упрыгожваюць пад спеў традыцыйнай песні елачку – сімвал дзявоцкасці, затым адпраўляюцца на Чарнышовы Горы з пудзілам Зімы ў жаночым убранні. Яе ганяць, праганяюць і спальваюць, пасля чаго заклікаюць вясну і чырачак, водзяць карагоды, а ўпрыгожаную елку ўсцягваюць на самы высокі дуб, пасля чаго качаюцца з горкі. Заканчваецца абрад сумесным частаваннем з масленічных традыцыйных страў: бліноў, яек, сала, кашы, сыру і рознага печыва.
Аўтарка тэкста: Рэгіна Гамзовіч
Аўтар фота: Альфрэд Мікус