Кола беларускіх абрадаў / Каляндарныя абрады / Зімовыя абрады / Абрад “Шчадраванне з жарэбнай кабылай”
Абрад "Шчадраванне з жарэбнай кабылай у аграгарадку Лазавічы"
Шчадраванне з жарэбнай кабылай (на мясцовай гаворцы – жаробная) ажыццяўляецца толькі хлопцамі, мужчынамі. Так было спрадвеку.
Асноўныя персанажы:
Звяздар, Механоша, Жарэбая Кабыла, Дзед-павадыр Кабылы.
Гурт спевакоў неабмежаваны – колькі знойдзецца.
Жарэбная Кабыла – сімвал плоднасці і дастатку. Яе вядзе Дзед-павадыр, які сімвалізуе продка.
Механоша размаўляе з гаспадарамі, збірае дары, а пасля шчадравання дзеліць іх паміж усімі ўдзельнікамі.
Ідучы да кожнай хаты, спяваюць, каб абвясціць свой прыход:
“Ішла каляда ды на Колеў двор, ішла каляда ды на Колеў двор.
Каляда, каляда, адчыняй варата, каляда, каляда, адчыняй варата!
Добры вечар, Шчодры вечар! Ці дазволіце спяваці, ці так каляду даці?”
Папрасіўшы дазволу, шчадруюць пад вокнамі. А калі запрашаюць у хату і гаспадары просяць праспяваць раздзвяную песню, то псальма-калядкі спяваюць да хатняй іконы, а потым шчадроўкамі славяць гаспадароў.
Фільм пра ўнікальны абрад “Шчадравання з жарэбнай кабылай”, здымкі якога адбываліся у мястэчку Лазавічы Клецкага раёна ў студзені 2022 года.