КАЛЯДЫ Ў МІХАНАВІЧАХ

На Раство 7 студзеня па хатах ходзяць з каляднай зоркай калядоўнікі, спяваюць пад вокнамі песні-калядкі. Для іх раней спецыяльна пяклі піражкі, каб адарыць, частавалі сухафруктамі, арэхамі або семкамі-гарбузікамі. Гэтая традыцыя захавалася, аднак добры ўзровень спеваў ёсць не ўсюды, а толькі там, дзе паклапаціліся пра пераемнасць традыцыі. 

Калядаванне  і віншаванне  з Раством у вёсцы Міханавічы.

Тэкст: Рэгіна Гамзовіч
Фата: Альфрэд Мікус

Tradycyja