Альбом "TRADYCYJNY STROJ" (2023)

Альбом электроннай музыкі з беларускім каларытам
ад праекта TRADYCYJNY STROJ.

У першую частку зборніка ўвайшлі кампазіцыі, створаныя адмыслова для відэаролікаў праекта. Асновай для напісання аўтарскіх электронных саўндтрэкаў сталі беларускія аўтэнтычныя спевы, найгрышы з розных мясцовасцей Беларусі, з якіх паходзяць строі.

У стварэнні альбома ўдзельнічалі кампазітары, фольк-калектывы і музыкі: Sneguole, DAH, Diamos Roll, Vuraj, Astrouna, гурт “Варган”, СherryVata, гурт “Калыханка”, калектыў “Хатовічы”, Сяржук Доўгушаў, Віктар Паўлючэня, Андрэй Еўдакімаў.

Tradycyja