Kaliažanki - “Узыйдзі, яснэе сонцэ”
Першы альбом палескага калектыва "Каляжанкі" - “Узыйдзі, яснэе сонцэ” (Песенная спадчына вёскі Мачуль і яе ваколіц)
Альбом быў запісаны ў 2019 і 2023 гадах у Беларусі. На ім прадстаўлены 17 традыцыйных песень з вёсак Рамель, Альшаны, Мачуль Столінскага раёна, а таксама 2 танцавальныя творы. “Каляжанкі” — прыклад сапраўднага жаночага сяброўства і моцнай творчай супольнасці, у аснове якой бязмежная любоў да роднай песні. У рэпертуары гурта абрадавыя і пазаабрадавыя, бяседныя песні з вёскі Мачуль і яе ваколіц, а таксама мясцовыя традыцыйныя танцы. Кіраўніца калектыва Ірына Ляшкевіч cтварыла гурт у 2015 годзе, каб захаваць старадаўнія мясцовыя песні, навучыцца іх спяваць “па-колішняму”.