Жэмэрва - Песні і музыка Пудляшша і Полесся
Альбом "Песні і музыка Пудляшша і Полесся"
ад гурта падляшскіх беларусаў Żemerwa
Фальклорная студыя падляшскіх беларусаў “Жэмэрва“ дзейнічае з 2003 года. Ад самага заснавання асноўным рэпертуарам былі песні, запісаныя ў беларускіх вёсках Падляшша і Палесся.
У запісе альбома прынялі ўдзел і іншыя спевакі і музыкі: гурт “Крывічанкі” (1), гурт “Чабатухі” з вёскі Сташаны Пінскага раёна (18), музыкі Мацей Філіпчук (скрыпка) і Дарафей Фіёнік (акардэон; 11, 15), Адольф Жукоўскі – педальны гармонік (19).
Альбом пачынаецца з веснавой песні (огулькі) калектыву “Крывічанкі”. У выкананні гурта можна пачуць абрадавыя песні з падляшскіх вёсак Ласінкі, Крывец, Райск, Збуча, Арэшкава, Мокрае. Інструментальную частку складаюць творы з вёскі Збуча і танец “Абэрэк” Адольфа Жукоўскага, апошняга на Бельшчыне майстра ігры на педальным гармоніку.
Альбом быў выдадзены Музеем Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах на 7-ы юбілейны год калектыву “Жэмэрва” (2010 год).