П​е​с​н​і м​а​т​ч​ы​н​ы з В​у​ш​а​ч​ч​ы​н​ы (2017)

П​е​с​н​і м​а​т​ч​ы​н​ы
з В​у​ш​а​ч​ч​ы​н​ы (2017)

Альбом прысвечаны народнаму паэту Беларусі – Рыгору Барадуліну.

Зборнік «Песні матчыны з Вушаччыны» – выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

«Песні матчыны з Вушаччыны» – пераасэнсаванне і аднаўленне вушацкіх песень, якія Рыгору Барадуліну ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Запіс – Міхаіл Шэстак, студыя Bach records.
Звядзенне:
Андрэй Багданаў (2, 3, 4, 5, 8, 9, 11);
Павал Сініла (12);
Зміцер Галадко, студыя FORZ (7, 10).
Песня маці Акуліны (1) – запіс зроблены ў 1969 годзе Сяргеем Панізнікам.
Песні ў выкананні Рыгора Барадуліна (6, 14) – запісы Алеся Камоцкага.
Песня «Ой, лятала» – Хор «Salutaris» (13) – музыка кампазітара Канстанціна Яськова, запіс і звядзенне – Віктар Кісцень.
Мастэрынг – Павел Сініла.
Дызайн вокладкі – Васіліса Паляніна.

Tradycyja