Сёстры Лук'яновічы - Песні і музыка Пудляшша і Полесся
Аўтэнтычны сямейны калектыў Лук’яновічаў створаны ў 1986 годзе.
Калектыў Лук’яновічаў — гэта тры сястры Святлана, Ала і Валя,
а таксама іх дзеці
Рэпертуар гурта складаецца з каляндарна-абрадавых і сямейна-бытавых песень, а таксама пазаабрадавых песень мясцовасці, якім удзельнікі гурта навучыліся ад бабуль і старэйшых жыхароў вёскі Леснікі Драгічынскага раёна.
Шмат увагі калектыў надае таксама адраджэнню традыцыйных абрадаў.
У гэты альбом увайшлі ў асноўным абрадавыя песні: веснавыя, купальскія, летнія, восеньскія, вясельныя, але таксама і некалькі бяседных песень, інструментальныя творы.
Акрамя сям’і Лук’яновічаў у запісе прынялі ўдзел і мясцовыя жыхары вёскі, спевакі: Святлана і Марыя Новік, Ала і Марыя Давідовіч, Сафія Лаўрыновіч, Сцяпан і Таццяна Жаўнерчык, Лідзія Нікіціч, Настасся і Алена Бобель.
У выкананні інструментальнай капэлы “Вэрэнька” з вёскі Стахава Столінскага раёна можна пачуць некалькі мясцовых традыцыйных танцаў: “Вальс”, “Падыспань”, “Полька Шабасувка”.
Пачынаецца альбом з духоўнай песні “Пра Лазара”. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выкананне вясельных песень, якія ў вёсцы Леснікі традыцыйна запявае “дружко”(маршалак).
Запісы былі зроблены падчас экспедыцыі ў вёсцы Леснікі (2009) і падчас фестывалю “Там па маёвуй росі” у Студзіводах (2009).
Выдавец: Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.