В​я​с​е​л​ь​н​ы​я п​е​с​н​і і н​а​й​г​р​ы​ш​ы в​ё​с​к​і Л​я​в​о​н​п​а​л​ь і яе н​а​в​а​к​о​л​л​я​ў​ (2016)

В​я​с​е​л​ь​н​ы​я п​е​с​н​і
і н​а​й​г​р​ы​ш​ы в​ё​с​к​і
Л​я​в​о​н​п​а​л​ь і яе
н​а​в​а​к​о​л​л​я​ў​ (2016)

Кампакт-дыск улучае некаторыя ўзоры вясельных песень і найгрышаў з экспедыцыйных запісаў беларускага паэта, краязнаўцы Сяргея Панізніка, якія ажыццяўляліся ў 1968-1969 гадах у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Аснову калекцыі складаюць аўдыязапісы, выкананыя ў Лявонпалі (раней мястэчку) і яго наваколлях — роднай вёсачцы збіральніка Бабышкі і вёсцы Даўгінава. Большасць прадстаўленых на дыску песенных і інструментальных гучанняў шматбакова раскрывае стадыяльна розныя праявы вясельнай традыцыі паўночна-заходняй тэрыторыі Беларускага Падзвіння — Дзісеншчыны.

Грэцкая Вольга Амбросаўна (1895 г.н.): 1, 4, 13, 15
Панізнік Альжбета Фролаўна (1888 г.н.): 2, 11
Адамовіч Яўгенія Міхайлаўна (1922 г.н.): 3, 9
Кіcляк Ядзвіння Сцяпанаўна (1913 г.н.): 5, 7, 8, 12, 14
Кезік Марыля Ціханаўна (1887 г.н.): 6
Пальчэх Марута Міхайлаўна (1906 г.н.): 10
Каснарэвіч Зянон (1938 г.н.): 28
Барэйка Васіль Аляксандравіч (1922 г.н.): 29

Інструментальны ансамбль з в. Ліпава Мёрскага р. у складзе:
Рудзёнак Аркадзь Пятровіч (1915 г.н.) – скрыпка
Рагоўскі Дзмітрый Канстанцінавіч (1913 г.н.) – кларнет
Рагоўскі Анатоль Дзмітрыевіч (1939 г.н.) – баян, бубен 

Tradycyja