“ЗЯЛЁН ЯВАР, ДУБРОВА”
Музыка Полаччыны (2018)
У альбом увайшлі песні і інструментальныя кампазіцыі, якія некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны на працягу гадавога каляндарнага кола. Збор прызначаны для аматараў этнічнай музыкі і беларускага фальклору.
“Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны” – першы студыйны альбом фальклорнага гурта “Варган”. Ён змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы і нават “цярэшкі”. У якасці бонусу – запіс купальскай песні ад аўтэнтычнай спявачкі Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай з вёскі Шастова Полацкага раёна.
У стварэнні інструментальнай часткі альбома прымалі ўдзел запрошаныя музыкі — вядомы майстар, музыка і мастак Алесь Лось (дуда, колавая ліра), а таксама Алеся Сівохіна (цымбалы).
